Памёр яшчэ адзін міліцэйскі афіцэр


Стала вядома пра смерць яшчэ аднаго афіцэра міліцыі. Гаворка пра памочніка намесніка начальніка Менскага абласнога УУС у арганізацыйна-штатнай працы, падпалкоўніка Аляксея Беразавіка. Яму быў 51 год, паведамляе «Mayday Team».

Менскае абласное ўпраўленне ўнутраных справаў.
Фота: Яндекс

У аддзеле ідэалагічнай працы і кадраў Менскага УУС мужчына адпрацаваў практычна ўсё жыццё.

За апошнія 10 гадоў Беразавік адказваў у Менскай вобласці за арганізацыйна-штатную працу ў РАУС і ўнутраных войсках, займаўся іх структурным будаўніцтвам.

Да гэтага працаваў начальнікам аддзялення камплектавання ўпраўлення выхаваўчай працы і кадравага забеспячэння УУС Менскага аблвыканкаму.

Нагадаем, што 4 лютага 2024 года на працоўным месцы памёр начальнік упраўлення ўнутраных справаў Аршанскага райвыканкаму Сяргей Барвянкоў. Прычынаю смерці сталіся праблемы з сэрцам.

23 лютага стала вядома пра смерць 47-гадовага былога начальніка калоніі № 3 «Віцьба» Аляксея Старавойтава, які кіраваў калоніяй каля пяці гадоў. Паводле былога палітвязня Сяргея Пятрухіна, гэта было самагубства, бо на Старавойтава завялі крымінальную справу праз уцягнутасць у нелегальныя схемы.

Крыху пазней, 29 лютага, стала вядома, што ўвосень 2023-га ў веку 44 гадоў памёр начальнік Упраўлення супрацьдзеяння кіберзлачыннасці Берасцейскага УУС, палкоўнік Андрэй Глінскі.

Hавiны
У Берасці памёр высокапастаўлены супрацоўнік МУС. Яму было 44 гады
2024.02.29 20:01

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў