«Націснуў спасылку». Затрыманы начальнік аддзелу кампаніі «Крыніца»


Начальнік аддзелу піваварнай кампаніі «Крыніца» трапіў пад пераслед праз тое, што націснуў на фэйкавую спасылку плану «Перамога 2.0» .

На відэа, якое выклаў падкантрольны сілавікам тэлеграм-канал «ГУ БАЗА», мужчына кажа, што сёння ўбачыў у інтэрнэце спасылку план «Перамога 2.0» і націснуў на яе. «І да мяне неўзабаве ў «госці» прыехалі, забралі», – тлумачыць ён.

Таксама затрыманы кажа, што ў «дэструктыўных тэлеграм-каналах» ён прадстаўляўся спецыялістам па ўсходніх адзінаборстваў, па муай-тай, і казаў пра тое, што адзін можа перамагчы 2-3 супрацоўнікаў.

«За вышэйназваную супрацьпраўную дзейнасць затрыманы супрацоўнікамі міліцыі», – кажа на відэа мужчына.

Што было супрацьпраўнага ў дзеяннях затрыманага і які закон ён нібыта парушыў, тэлеграм-канал сілавікоў не тлумачыць.

Hавiны
ГУБАЗіК неафіцыйна прызнаў, што пераследуе іншадумцаў без законных падставаў
2023.08.28 12:27

Нагадаем, 15 сакавіка ў шмат якіх чатах з’явілася паведамленне ад імя дэмакратычных сілаў пра тое, што нібыта быў запушчаны план «Перамога 2.0». Святлана Ціханоўская і  «BYPOL»  адразу заявілі, што інфармацыя пра запуск плану не адпавядае рэчаіснасці, і папярэдзілі пра небяспеку пераходу па спасылках з фэйкавага паведамлення.

Hавiны
Увага! Фэйкавы канал «BYPOL» паведамляе пра актывізацыю плану «Перамога 2.0»
2024.03.15 13:43

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў