«Узварушыць міністэрства». Якія задачы паставілі перад новым кіраўніком МЗС


Прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка прадставіў новага міністра замежных справаў Сяргея Алейніка калектыву міністэрства і агучыў задачы, якія стаяць перад МЗС. Пра гэта паведамляе БелТА.

Падчас сустрэчы Раман Галоўчанка заявіў:

«Перад новым міністрам замежных справаў ставяцца наступныя задачы. Першае – узварушыць міністэрства, павярнуць яго тварам да актуальных вонкаваканамічных і вонкавапалітычных задач, паставіць дакладныя і прыкметныя задачы перад кожным падраздзяленнем і замежнай установай, узяць на жорсткі кантроль іх выкананне.

Другое – адпрацаваць разам з урадам і ўрадам Адміністрацыяй прэзідэнта ў самыя кароткія тэрміны прадуманыя прапановы па аптымізацыі сеткі замежных устаноў зыходзячы з бягучай абстаноўкі і прыярытэтных задач.

Трэцяе – навесці канчатковы парадак з кадрамі, прыцягнуць свежую кроў з рэальнага сектару эканомікі, галіновых ведамстваў.

Чацвёртае – знайсці варыянты збалансаванай працы як на ўсходнім, так і на заходнім вектары нашай вонкавай палітыкі зыходзячы з нашых інтарэсаў».

Нагадаем, пасада міністра замежных справаў Беларусі вызвалілася пасля смерці Уладзіміра Макея. Ён памёр 26 лістапада. Паводле непацверджаных звестак, прычынай стаўся інфаркт. Афіцыйна пра гэта нічога не паведамлялася.

13 снежня Аляксандр Лукашэнка прызначыў новым кіраўніком МЗС Сяргея Алейніка – кадравага дыпламата, які раней займаў пасаду першага намесніка міністра.

Каментар
Павел Латушка: Алейнік – гэта асоба адданая сістэме і асабіста Лукашэнку
2022.12.13 19:31

Глеб Нержын  belsat.eu

Стужка навінаў