Палата прадстаўнікоў ухваліла законапраект, які карэктуе паўнамоцтвы ўраду


Палата прадстаўнікоў ухваліла ў першым чытанні папраўкі ў закон «Аб Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь».

У прыватнасці, з паўнамоцтваў прэм’ер-міністра выключана выкананне абавязкаў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у выпадку вакансіі гэтай пасады.

Такім чынам, улады прыводзяць заканадаўства ў адпаведнасць з новай версіяй Канстытуцыі, якую Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў сёлета.

Раней, паводле Канстытуцыі, у выпадку вольнай пасады прэзідэнта Беларусі або немагчымасці выканання прэзідэнтам сваіх абавязкаў паўнамоцтвы пераходзілі да прэмʼер-міністра. У новай жа версіі Канстытуцыі да прынясення прысягі нававыбраным прэзідэнтам выконваць абавязкі мае старшыні Савету Рэспублікі (арт. 88).

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў