У сакрэтных дакументах Пэнтагону знайшлі звесткі пра пашкоджанні самалёта А-50 у Мачулішчах


Выданне «Медыязона» апублікавала дакумент, дзе гаворыцца пра наступствы атакі на расейскі самалёт-лакатар у Мачулішчах. «Нязначныя пашкоджанні купала», – паведамляецца ў справаздачы. Гэты дакумент апынуўся ў адкрытым доступе ў выніку маштабнага выцеку.

Фота дакументу з інфармацыяй пра пашкоджанні А-50.
Фота: «Медыязона» / mediazona.by

У арыгінале напісана «minor damage to its rotodome», што перакладаецца як «нязначныя пашкоджанні купала». Менавіта гэтая частка самалёта прызначаная для разведкі ды навядзення.

Спраўджаных звестак пра тое, якія менавіта пашкоджанні атрымаў борт, няма. Вядома толькі, што самалёт выправілі на рамонт у Таганрог. Паведамлялася, што транзітны палёт адбыўся на ніжэйшай, чым звычайна, вышыні, імаверна, праз пашкоджанні герметызацыі кабіны.

Раней брытанскае выданне «The Economist», спасылаючыся на выцек дакументаў Пэнтагону, напісала, што за атакай на расейскі «лятучы радар» А-50 у Мачулішчах могуць стаяць не беларускія партызаны, а Служба бяспекі Украіны.

Разбор
«Мачулішчы атакавала СБУ, а не беларусы» – адкуль узялася гэтая версія і што было ў першакрыніцы
2023.04.13 15:33

Адказнасць за дыверсію ўзяло на сябе аб’яднанне «ByPol». Кіраўнік арганізацыі Аляксандр Азараў казаў «Белсату», што расейскі самалёт атакавалі з дронаў. Паводле яго, дыверсію ўчынілі ўдзельнікі плана «Перамога», якія паспяхова выехалі за межы Беларусі.

Каментар
Ці зможа Расея аднавіць пашкоджаны самалёт А-50? Спыталі ў вайсковага эксперта
2023.03.07 20:24

Сакрэтныя дакументы Пэнтагону былі апублікаваныя ў закрытым чаце геймераў. Напярэдадні ФБР затрымала 21-гадовага вайскоўца, які, імаверна, кіраваў гэтым чатам і можа быць датычны да выцеку канфідэнцыйнай інфармацыі.

Hавiны
У ЗША высветлілі асобу падазраванага ў датычнасці да выцеку сакрэтных дакументаў. Ён арыштаваны
2023.04.13 22:47

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў