«Празрысты Магілёў»: у Беларусі стала больш «экстрэмісцкіх фармаванняў»


Міністэрства ўнутраных спраў прызнала «экстрэмісцкім фармаваннем» «Празрысты Магілёў». У рашэнні МУС гаворыцца аб групе грамадзян «з ліку стваральнікаў, адміністратараў і іншых удзельнікаў рэсурсаў месэнджара Telegram «Празрысты Магілёў».

Гульня «Суд над экстрэмізмам» у дзіцячым лагеры.
Фота: zubronok.by

У адпаведны пералік МУС унесены канал, чат і бот у Telegram з такой назвай. Таксама згадваецца лагатып у выглядзе «аднайменнага надпісу чырвонага колеру на белым фоне».

«Празрысты Магілёў» стаў 185-м фармаваннем у пераліку МУС. Беларускія ўлады рэгулярна выкарыстоўваюць абвінавачанні ў «экстрэмізме» для барацьбы з палітычнымі апанентамі і іншадумствам у цэлым.

Агляд
Што ў Беларусі «экстрэмізм»: глядзім на дзівосы спісаў «матэрыялаў» і «фармаванняў»
2023.08.26 14:16

Ася Саковіч belsat.eu

Стужка навінаў