Беларусаў з візамі PBH перасталі пускаць у Польшчу без працоўнага запрашэння ці кантракту


Польскія памежнікі не прапускаюць у Польшчу беларусаў з візамі, атрыманымі ў межах праграмы «Poland. Business Harbour», калі ва ўладальніка візы няма пацверджання яе мэтавага выкарыстання. Пра гэта паведамляе «Медиазона».

Чарга на мяжы Тэрэспаль – Берасце.
Фота: Myfin.by / Telegram

У кампаніі visa_helps, якая займаецца дапамогай у атрыманні візаў, адзначылі, што трох яе кліентаў не прапусцілі праз пункт пропуску «Берасце – Тэрэспаль» праз адсутнасць дакументаў, якія пацвярджалі б мэтавае выкарыстанне гэтага тыпу візы: працоўнага кантракту, b2b-дамовы або адкрытага ІП. Кампаніі таксама вядома пра выдачу польскімі памежнікамі забароны на наведванне Польшчы на шэсць месяцаў аднаму з беларусаў з візай PBH, але без дадатковых дакументаў.

Гэтую інфармацыю выданню пацвердзіла беларуска, якую 13 лютага не пусцілі ў Польшчу. Паводле яе, памежнікі не прапускалі нават тых, у каго было запрашэнне ад працадаўцы. Яшчэ аднаго беларуса не пусцілі ў Польшчу 14 лютага, бо ў яго не было працоўнага кантракту, хоць раней такога не патрабавалі. Пры ім не пусцілі яшчэ чатырох асобаў.

МЗС Польшчы не паведамляла пра нейкія змены для ўладальнікаў візаў тыпу PBH.

Hавiны
МЗС Польшчы: Праграма «Poland. Business Harbour» не апраўдала ўскладзеных на яе надзей
2024.01.26 17:43

26 студзеня Польшча без папярэджання прыпыніла выдачу візаў «Poland. Business Harbour».

«Паводле ацэнкі МЗС, праграма «Poland. Business Harbour» не апраўдала ўскладзеных на яе надзеяў. Сярод іншага, у грамадскай прасторы былі выказаныя пярэчанні з нагоды выкарыстання візаў, выдадзеных у межах праграмы, у мэтах, не сумяшчальных з яе ўмовамі», – адзначылі ў Міністэрстве замежных справаў.

На запыт «Белсату» ў МЗС Польшчы заявілі, што на ўжо выдадзеныя візы гэтая гісторыя аніяк не паўплывала.

Праграма «Poland. Business Harbour» прызначалася найперш для айцішнікаў і стартапаў, дапамагала ў рэлакацыі. Цяпер у МЗС Польшчы ім раяць афармляць працоўныя візы.

Каментар
МЗС Польшчы растлумачыла, чаму не папярэдзіла загадзя пра спыненне выдачы візаў «Poland. Business Harbour»
2024.02.10 10:01

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў