МЗС Польшчы растлумачыла, чаму не папярэдзіла загадзя пра спыненне выдачы візаў «Poland. Business Harbour»


26 студзеня Польшча без папярэджання прыпыніла выдачу візаў «Poland. Business Harbour». У МЗС рэспублікі паведамілі «Белсату», што рашэнне прынялі тэрмінова, а таму загадзя апавясціць пра гэта было немагчыма.

Польская віза. Менск, Беларусь. 1 верасня 2022 года.
Фота: Белсат

Пра прыпыненне праграмы «Poland. Business Harbour» стала вядома 26 студзеня. Першымі пра гэта паведамілі беларусы, якія ў той дзень прыехалі падаваць дакументы на візу і пачулі адмову.

У міністэрстве замежных справаў Польшчы тады заявілі, што рашэнне аб прыпыненні выдачы гэтых візаў ухваліў кіраўнік ведамства Радослаў Сікорскі.

«Паводле ацэнкі МЗС, праграма «Poland. Business Harbour» не апраўдала ўскладзеных на яе надзеяў. Сярод іншага, у грамадскай прасторы былі выказаныя пярэчанні з нагоды выкарыстання візаў, выдадзеных у межах праграмы, у мэтах, не сумяшчальных з яе ўмовамі», – адзначылі ў міністэрстве.

Hавiны
МЗС Польшчы: Праграма «Poland. Business Harbour» не апраўдала ўскладзеных на яе надзей
2024.01.26 17:43

«Белсат» накіраваў у МЗС запыт з просьбаю паведаміць, чаму пра прыпыненне праекту не папярэдзілі загадзя.

«У звязку з сур’ёзнымі агаворкамі адносна спосабу рэалізацыі праграмы ў міграцыйным плане, а таксама з улікам правяранняў, што ладзяцца ў візавай сферы, было прынятае рашэнне аб тэрміновым прыпыненні ўдзелу міністэрства замежных справаў у праграме. Дата прыняцця гэтага рашэння не магла быць анансаваная», – растлумачылі ў ведамстве.

Там таксама падкрэслілі, што на ўжо выдадзеныя візы гэтая гісторыя аніяк не паўплывала.

Hавiны
Франак Вячорка: «Мы ў кантакце з польскім урадам у справе аднаўлення праграмы Poland Business Harbour»
2024.01.27 19:41

Праграма «Poland. Business Harbour» прызначалася найперш для айцішнікаў і стартапаў, дапамагала ў рэлакацыі. Замест гэтага ў МЗС цяпер раяць афармляць працоўныя візы.

Hавiны
Польшча выдала беларусам амаль 90 тысяч візаў «Poland Business Harbor». Але з’язджаюць не ўсе
2023.11.03 17:07

Сцяпан Кубік belsat.eu

Стужка навінаў