Польшча спыніла прыём дакументаў на візу «PBH»


Польшча закрыла прыём дакументаў на візы «PBH» і, верагодна, не будзе яго ўзнаўляць. «Праграма «РВН» закрытая», – адказалі выданню Dev.by у амбасадзе Польшчы ў Менску. Заявы, пададзеныя да 26 студзеня, будуць разгледжаныя.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: bialystok24.ru

Журналісты выдання звязаліся з амбасадаю пасля выпадку, калі беларуса папрасілі забраць дакументы, якія ён падаваў на візу «РВН» у візавым цэнтры Гомля. У візавым цэнтры спаслаліся на рашэнне польскіх дзяржаўных органаў, якое пачало дзеяць з 26 студзеня. Гэтую ж інфармацыю мужчыну пацвердзілі і ў амбасадзе.

У амбасадзе Польшчы адказалі, што рэкамендуюць падаваць дакументы на звычайную працоўную візу, зробленую паводле запрашэння.

Вядома, што з 2020 года да верасня 2023-га Польшча выдала 93 512 візаў «РВН», з іх амаль што 95 % атрымалі беларусы (88 529).

У 2023 годзе колькасць выдадзеных візаў «РВН» паступова зніжалася, гэта звязваюць з «візавым скандалам» у Польшчы, пасля якога людзей, якія падаюцца на такую візу, сталі правяраць больш пільна – у выніку павялічылася і колькасць адмоваў у іх выдачы.

Абноўлена. Заявы на візу «РВН», пададзеныя да 26 студзеня, будуць разгледжаныя, паведамляе тэлеграм-канал «Беларусь головного мозга».

Каментар
Выехаць складаней. Як працуюць новыя абмежаванні Польшчы і дзе беларусу прасцей атрымаць візу
2023.11.13 22:38

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў