Міністр абароны Польшчы Блашчак: Украіна атрымае самалёты, гэта актыўна абмяркоўваецца


Віцэ-прэм’ер і міністр абароны Польшчы Марыюш Блашчак на пытанне «Белсату» пра перадаванне Украіне самалётаў, адказаў, што гэтае пытанне вырашаецца і будзе вырашана станоўчым чынам.

Міністр абароны Польшчы Марыуш Блашчак.
Фота: dziennik.pl

Украіна самалёты ад NATO. Пакуль краіны Альянсу абмяркоўваюць гэтае пытанне, але яно павіннае вырашыць на карысць Кіева станоўчым чынам, заявіў Віцэ-прэмʼер і міністр абароны Польшчы Марыюш Блашчак, адказваючы на пытанне «Белсату».

«Я лічу, што перамовы маюць сэнс. У якасці прыкладу нагадаю пра сістэмы »Patriot« для Украіны, пра танкі »Leopard«. Шматкротнае нагадванне і прасоўванне гэтага прывяло да кансэнсусу. Так і ў гэтым выпадку, таксама пагадненне будзе. Я перакананы, што NATO, Альянс, адзіны і ладзіць рэальную паліытку ўзмацнення Украіны і запалохвання расейскага агрэсара. І мы на добрай дарозе для таго, каб рэальна ў гэтым аспекце ўзмацняць Украіну», – заявіў Марыюш Блашчак.

Генеральны сакратар NATO Енс Стольтэнбэрг заявіў, што прадстаўленне Украіне самалётаў пакуль не зʼяўляецца неадкладным пытаннем. Але пастаўку гэтай зброі ўкраінскія палітыкі абмяркоўваюць падчас высокіх сустрэчаў. Многія краіны ідуць насустрач афіцыйнаму Кіеву.

Аналітыка
Танкі замест ATACMS? Якая зброя патрэбная Украіне – і чым дапамогуць ЗША
2022.12.23 17:44

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў