Амбасадар Украіны ў Беларусі не падтрымлівае ініцыятыву ўвядзення візавага рэжыму для беларусаў


У бліжэйшым часе ўрад Украіны разгледзіць адмену «бязвізу» з Беларуссю. Аднак амбасадар Украіны ў Беларусі Ігар Кізім не падтрымаў такую ініцыятыву, паведамляе партал «Delfi».

Ігар Кізім. Крыніца: zviazda.by

Ігар Кізім распавёў, што ў тым выпадку, калі ўлады Украіны скасуюць «бязвіз» для беларусаў, урад Беларусі ў адказ таксама ўвядзе візавы рэжым для ўкраінскіх грамадзян. Але для многіх з іх Беларусь служыць транзітнай краінаю на шляху з Расеі ў Еўропу і далей ва Украіну. У першую чагу гэта тычыцца тых, каго расейцы вывозілі з акупаваных тэрыторый.

Таксама ўкраінскі амбасадар узгадаў аб тым, што ў сёлах, раскіданых па абодва бакі беларуска-ўкраінскай мяжы, жывуць сваякі і ім будзе цяжка атрымаць візы для наведвання адзін аднаго.

Раней украінцы сабралі неабходную колькасць подпісаў для накіравання петыцыі аб скасаванні бязвізавага рэжыму з Беларуссю прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму. Цяпер на сайце прэзідэнта Украіны пад гэтай петыцыяй з’явіўся адказ: «У цяперашні час Кабінету міністраў Украіны прапанавана разгледзець пытанне, паднятае ў электронным звароце, у адпаведнасці з кампетэнцыяй, а таксама працягнуць адпаведную працу з улікам развіцця сітуацыі, рэалізацыі захадаў у абароне нацыянальных інтарэсаў нашай дзяржавы і яе грамадзян».

Цяпер жа мяжа Украіны з Беларуссю закрытая на ўезд для грамадзянаў Беларусі і іншых замежнікаў ад 26 лютага. На сёння ўсе пункты пропуску на мяжы з Беларуссю закрытыя, акрамя аднаго на Валыні, які прапускае толькі грамадзянаў Украіны, якія вяртаюцца на тэрыторыю сваёй краіны.

Нагадаем, з 1 ліпеня 2022 года Украіна ўвяла візавы рэжым з Расеяй. Петыцыя пра змену візавага рэжыму для грамадзянаў Расеі была зарэгістраваная яшчэ да вайны, 11 лютага, а 2 траўня яна набрала 25 тысяч подпісаў, неабходных для разгляду прэзідэнтам. Напрыканцы траўня прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падтрымаў петыцыю.

Hавiны
Зяленскі адказаў на прапанову скасаваць бязвізавы рэжым з Беларуссю
2022.10.13 11:34

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў