Зяленскі адказаў на прапанову скасаваць бязвізавы рэжым з Беларуссю


Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пракаментаваў петыцыю з заклікам адмяніць бязвізавы рэжым з Беларуссю, якая з 4 ліпеня набрала 25 тысячаў подпісаў грамадзян.

Уладзімір Зяленскі.
Фота: president.gov.ua

«Трымаю на кантролі меры, накіраваныя на ўзмацненне рэжыму кантролю за перасячэннем грамадзянамі Беларусі мяжы з Украінай», – адзначыў Зяленскі.

Ён нагадаў, што мяжа Украіны з Беларуссю закрытая на ўезд для грамадзянаў Беларусі і іншых замежнікаў ад 26 лютага. На сёння ўсе пункты пропуску на мяжы з Беларуссю закрытыя, акрамя аднаго на Валыні, які прапускае толькі грамадзянаў Украіны, якія вяртаюцца на тэрыторыю сваёй краіны.

«У цяперашні час Кабінету Міністраў Украіны прапанавана разгледзець узнятае ў электроннай петыцыі пытанне ў адпаведнасці з кампетэнцыяй, а таксама прадоўжыць адпаведную працу з улікам развіцця сітуацыі, рэалізацыі захадаў абароны нацыянальных інтарэсаў нашай дзяржавы і яе грамадзянаў», – паведаміў Зяленскі.

Hавiны
Абʼяднаны пераходны кабінет плануе ўсталяваць адносіны з афіцыйным Кіевам
2022.10.12 23:42

Нагадаем, што прадстаўнік у замежных справах Абʼяднанага пераходнага кабінету Валер Кавалеўскі знаходзіцца ва Украіне з мэтай усталявання афіцыйных адносінаў Кабінета з уладамі Украіны.

Плануецца, што падчас паездкі Валер Кавалеўскі праінфармуе ўкраінскія ўлады аб дзейнасці Кабінету. Будуць таксама разгледжаныя супольныя захады па абароне незалежнасці Беларусі і Украіны ва ўмовах расейскай агрэсіі.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў