Улады выставілі на аўкцыён калекцыю гадзіннікаў Віктара Бабарыкі


У Беларусі ўлады выставілі на аўкцыён арыштаваную калекцыю гадзіннікаў палітвязня Віктара Бабарыкі.

Арганізатарам таргоў зʼяўляецца прадпрыемства «БелЮрЗабеспячэнне». Пачатак аўкцыёну запланаваны на 13 верасня.

Сярод найбольш дарагіх лотаў – Patek Philippe за 47 500 рублёў і Vacheron Constantin за 39 400 рублёў (гэта пачатковы кошт). Усяго ўлады плануюць прадаць 9 гадзіннікаў.

Гэта не першы выпадак выстаўленне арыштаванай маёмасці Бабарыкі на аўкцыён. «БелЮрЗабеспячэнне» таксама выстаўляла на таргі аўтамабіль палітвязня, долі ў статутным фондзе трох кампаніяў і аптычныя прыцэлы – ўсё гэта ўжо прададзена.

Нагадаем, Віктар Бабарыка – вядомы мецэнат і банкір, цягам двух дзясяткаў гадоў узначальваў «Белгазпрамбанк». У 2020 годзе пастанавіў ісці ў прэзідэнты Беларусі, а ягоная каманда здолела сабраць 435 тысяч подпісаў. Бабарыка быў затрыманы 18 чэрвеня 2020 года разам з сынам Эдуардам, а ў ліпені 2021 года быў асуджаны на 14 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Hавiны
Улады прадалі трохпакаёвую кватэру Сяргея і Святланы Ціханоўскіх
2023.07.27 08:43

З вясны 2023 года ад Віктара Бабарыкі няма лістоў і званкоў, да яго не пускаюць адваката. Пры гэтым вядома, што ў ноч на 25 красавіка Бабарыка трапіў у аддзяленне хірургіі Наваполацкай цэнтральнай гарадской больніцы. У палітвязня быў выяўлены пнеўматоракс (назапашванне паветра паміж грудной сценкай і лёгкім). Існуе падазрэнне, што шпіталізацыя стала вынікам збіцця ў калоніі.

Hавiны
Іван Краўцоў: Ёсць інфармацыя, што Віктар Бабарыка ў парадку
2023.08.13 20:42

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў