Вагнэраўцы пакінулі свае палявыя лагеры. Яны едуць у Беларусь?


Найміты ПВК Вагнэра 13 ліпеня пакінулі свае палявыя лагеры і паехалі ў кірунку Масквы. У калоне заўважаныя аўтобусы з беларускімі нумарамі, напісаў у сваім тэлеграм-канале расейскі ваенкар Аляксандр Коц.

ПВК Вагнэра. Крыніца: slovoidilo.ua

Калона вагнэраўцаў без цяжкой тэхнікі рухалася па трасе М4 у бок Масквы ў суправаджэнні паліцыі.

«Як паведамляюць падпісчыкі, у калоне ёсць аўтобусы з беларускімі нумарамі, што можа ўскосна казаць пра пункт прызначэння», – піша Коц.

11 ліпеня Міністэрства абароны Беларусі пацвердзіла, што байцы ПВК Вагнэра неўзабаве прыбудуць у нашую краіну і будуць навучаць беларускіх вайскоўцаў.

«Па прыбыцці прадстаўнікоў ПВК Вагнэра і іх размеркаванні на палігонах для правядзення заняткаў і ўзаемнага абмену досведам асаблівую ўвагу плануецца надаць прыёмам і спосабам вядзення баявых дзеянняў Узброенымі сіламі Рэспублікі Беларусь», – гаварылася ў заяве Мінабароны.

12 чэрвеня камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў правёў у Горадні правяранне баявой гатовасці атраду спецыяльнага прызначэння «Тайфун» і расказаў пра іх вайсковае рыхтаванне. Ён паведаміў, што вядуцца перамовы пра навучанне вайскоўцаў наймітамі Вагнэра.

Аб’ектыў
Навошта Лукашэнка палохае ядравай зброяй і вагнэраўцамі?
2023.07.08 22:36

Марыя Міхалевіч belsat.eu

 

Стужка навінаў