Украінскія войскі зліквідавалі расейскага генерала, які камандаваў войскамі ў Прыднястроўі


У выніку ракетнага нападу ўкраінскіх войскаў 12 чэрвеня загінуў начальнік штабу 35-й агульнавайсковай арміі Расеі генерал-маёр Сяргей Гарачоў. Пра гэта паведамляе «Vоенкор Котенок Z».

Сяргей Гарачаў.
Фота: Zspu.org

Ваенны карэспандэнт апублікаваў фота Сяргея Гарачава і напісаў, што той «узначальваў расейскі кантынгент у Прыднястроўі, камандаваў 201-й вайсковай базай у Таджыкістане, а таксама навучальным цэнтрам у Хабараўску. Уступіўшы ў СВА камандзірам 5-й асобнай танкавай брыгады, вырас да намесніка камандуючага 35-й агульнавайсковай арміі (з атрыманнем звання генерал-маёра), быў прызначаны начальнікам штабу войска».

Паводле ваенкара, Расея страціла «аднаго з самых яскравых і эфектыўных военачальнікаў, які спалучаў у сабе найвышэйшы прафесіяналізм з асабістаю мужнасцю».

Агляд
ЗСУ прасоўваюцца на поўдні, але расейцы штораз контратакуюць. Што вядома? 
2023.06.12 20:06

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў