У інтэрв’ю «Студыі «Белсат» кіраўнік кабінету Ціханоўскай Валер Кавалеўскі пракаментаваў санкцыі і замежныя візіты Святланы Ціханоўскай.
– Калі ЕЗ прыняў пэўную палітыку ў дачыненні да Лукашэнкі, не прызнае яго прэзідэнтам, то і адпаведныя крокі павінны рабіцца. Тое, што еўрапейскія амбасадары адмовяцца ўдзельнічаць у цырымоніі ўручэння даверчых лістоў, было чаканым, – пракаментаваў ён сустрэчу Лукашэнкі з замежнымі пасламі.
Выказаўся і наконт санкцый.
– Гэта працяг ціску на рэжым Лукашэнкі для таго, каб прымусіць яго зрабіць станоўчыя крокі, – сказаў Валер Кавалеўскі. – Святлана Ціханоўская дэманструе ўсяму свету, што яна прызнаны лідар беларускага народа. На кожнай сустрэчы даводзіцца, што Лукашэнка не з’яўляецца прэзідэнтам. Кожны палітык, кожны кіраўнік дзяржавы, які сустракаецца з Святланай Ціханоўскай больш ніколі ні сустрэнецца з Аляксандрам Лукашэнка. І ён гэта разумее. Яму ўваход у гэтыя кабінеты, у гэтыя сталіцы забаронены назаўсёды. Палітычная міжнародная ізаляцыя становіцца абсалютнай.
ІК, belsat.eu