Валер Кавалеўскі: у гісторыю аб замаху на Лукашэнку не вераць у Вашынгтоне


Сустрэча ў Вільні з амбасадаркай ЗША Джулі Фішэр, 19 красавіка 2021 г.
Фота: Прэс-служба Святланы Ціханоўскай

Амбасадарка ЗША Джулі Фішэр 19 красавіка сустрэлася ў Вільні са Святланаю Ціханоўскай і прадстаўнікамі яе Офісу. Абмяркоўваліся пытанні санкцыяў супраць беларускіх прадпрыемстваў, вызваленне беларускіх палітычных вязняў, а таксама тэма «замаху» на кіраўніка Беларусі.

На мінулым тыдні ў Маскве былі затрыманыя паліттэхнолаг Аляксандр Фядута і адвакат Юрась Зянковіч, якіх спецслужбы Беларусі і Расеі абвінавачваюць у рыхтаванні «вайсковага перавароту» у Беларусі і замаху на Аляксандра Лукашэнку. Злучаныя Штаты ставяць пад сумнеў версіі КДБ і ФСБ, заявіў у жывым эфіры «Белсату» Валер Кавалеўскі, прадстаўнік Святланы Ціханоўскай у міжнародных пытаннях.

«Мы ведаем пазіцыю Злучаных Штатаў – гэта хлусня і не адпавядае рэчаіснасці. Гэтая пазіцыя была заяўленая яшчэ напярэдадні амбасадаркі Фішэр. Таму пазіцыя і Святланы Ціханоўскай, і Джулі Фішэр у гэтым пытанні салідарная – гэта ўсё выглядае на правакацыю і гэтаму веры няма», – заявіў Валер Кавалеўскі.

Заява беларускіх і расейскіх спецслужбаў аддаляе новую беларускую апазіцыю ад перамоваў з дзейнымі ўладамі ў Менску, заявіў у жывым эфіры «Белсату» Валер Кавалеўскі. Разам з гэтым ён падкрэсліў – у Вільні не вераць у версію беларускіх спецслужбаў аб замаху на кіраўніка Беларусі.

«Гэтая прыдуманая гісторыя аддаляе Беларусь ад магчымасцяў урэгулявання канфлікту з Захадам і ўласна беларускім грамадствам», – кажа Валер Кавалеўскі.

Паводле Вашынгтону Лукашэнка не зʼяўляецца легітымным прэзідэнтам, падкрэсліў суразмоўца «Белсату».

Hавiны
ЗША размарожваюць санкцыі супраць Беларусі
2021.04.19 19:14
Hавiны
Што кажуць эксперты пра «вайсковы пераварот» і наступствы спецаперацыі КДБ-ФСБ
2021.04.19 11:43

АА belsat.eu

Стужка навінаў