Манахі Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату адмаўляюцца пакідаць Кіева-Пячэрскую лаўру


Нацыянальны запаведнік Кіева-Пячэрская лаўра ў Кіеве разрывае дамову бязвыплатнага карыстання з Украінскай праваслаўнай царквой Маскоўскага патрыярхату і абавязаў яе прадстаўнікоў пакінуць тэрыторыю і будынкі да 29 сакавіка 2023 года. Манахі адмовіліся, паведамляе ukrinform.ua.

Манахі УПЦ МП Кіева-Пячэрскай лаўры запісалі відэазварот, у якім запэўніваюць, што сярод іх няма калабарантаў.
Фота: lavra.ua

Намеснік Кіева-Пячэрскай лаўры мітрапаліт Павел заявіў у відэазвароце, што манахі не будуць высяляцца.

«Мы не супраць усіх законных дзеянняў, але супрацьзаконных не можа быць. Мы не калабаранты, мы грамадзяне сваёй дзяржавы», – сказаў мітрапаліт.

Аналітыка
Царква разладу. Чаму і навошта ўкраінскія ўлады ўзяліся за УПЦ
2023.01.07 07:00

Раней міністр культуры і інфармацыйнай палітыкі Украіны Аляксандр Ткачэнка заяўляў, што манахі змогуць застацца ў Лаўры пасля выканання пэўных умоваў пасля сканчэння дзяржаўных праверак.

Міністр таксама сказаў, што ў выпадку адмовы манахаў выканаць умовы і пакінуць тэрыторыю запаведніка, гвалтоўныя дзеянні прымяняцца не будуць – улада будзе дзейнічаць у рамках закону. Адначасова Кіева-Пячэрская лаўра застанецца месцам правядзення богаслужэнняў і рэлігійных абрадаў.

Інтэрв’ю
Як вылечыць Праваслаўную царкву ад «русского мира»? Гутарка з тэолагам і святаром
2023.01.19 07:00

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў