Стварэнне Фонду падтрымкі палітвязняў абмяркуе Святлана Ціханоўская са спікеркаю Еўрапарламенту


Сустрэча Святланы Ціханоўскай і спікеркі Еўрапарламенту Раберты Мятсолы павінна адбыцца 13 студзеня ў віленскім офісе беларускай лідаркі, паведамляе «Парламентский канал» са спасылкай на палітыка Анатоля Лябедзьку.

Святлана Ціханоўская і Раберта Метсола.
Фота: parlamentbel / Telegram

Падчас сустрэчы будзе абмяркоўвацца ідэя стварэння Фонду падтрымкі беларускіх палітвязняў. Паводле Анатоля Лябедзькі, у гэтым пытанні «маецца падтрымка з боку дэлегацыі Еўрапарламенту па Беларусі».

Сярод іншых тэмаў сустрэчы:

  • Падрыхтоўка і падпісанне дакументу аб узаемадзеянні і супрацы Еўрапейскага Парламенту і дэмакратычных сілаў Беларусі.

«Важна закласці прававы падмурак узаемаадносінаў да канца кадэнцыі гэтага складу Парламенту», – зазначае Анатоль Лябедзька.

  • Уключэнне ў выбарчую праграму Еўрапейскай народнай партыі на выбарах у Еўрапарламент пунктаў, датычных Беларусі – пытанняў вызвалення палітвязняў, еўрапейскай перспектывы для Беларусі, прыцягнення да адказнасці тых, хто здзяйсняе злачынствы ў Беларусі.

Папярэдняя сустрэча Раберты Мятсолы і Святланы Ціханоўскай адбылася 13 верасня 2023 года ў Страсбургу, падчас сесіі Еўрапарламенту.

Выбары ў Еўрапарламент пройдуць з 6 па 9 чэрвеня 2024 года.

Hавiны
Святлана Ціханоўская заклікала дыпламатаў больш як 30 краінаў спрасціць умовы легалізацыі для беларусаў
2024.01.10 22:08

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў