Амбасадар Беларусі ў Індыі прыгразіў вагнэраўцам


Амбасадар Беларусі ў Індыі Андрэй Ржавускі папярэдзіў вагнэраўцаў пра «ўжыванне іншых захадаў», калі тыя «зробяць нешта не так». Дыпламат заявіў пра гэта ў інтэрв’ю выданню WION.

Сумесныя вучэнні інструктараў ПВК Вагнэра і беларускіх вайскоўцаў.
Фота: Министерство обороны Республики Беларусь / Telegram

Кіраўнік дыпламатычнага прадстаўніцтва адзначыў, што пакуль з баевікамі ПВК Вагнэра ў Беларусі праблемаў няма.

«Наш прэзідэнт неаднаразова казаў пра гэта, што калі яны будуць карысныя для нас, мы дазволім ім застацца і падзяліцца досведам. Калі яны зробяць нешта не так, то супраць іх будуць ужытыя іншыя захады», – заявіў Андрэй Ржавускі.

Якія канкрэтна захады маюцца на ўвазе, амбасадар не ўдакладніў. Пры гэтым ён пацвердзіў мэты перабывання наймітаў у нашай краіне:

«Я дакладна ведаю, што яны могуць падзяліцца сваім досведам, рэальным баявым вопытам з нашымі ўзброенымі сіламі».

Баевікі пачалі прыбываць у Беларусь пасля спробы мяцяжу ў Расеі. Колькі іх тут, дакладна невядома. «Беларускі Гаюн» пісаў пра 3500–3700 баевікоў, Дзяржпамежслужба Украіны – пра 5000.

Паведамлялася, што ў нашай краіне найміты трэнуюць беларускіх вайскоўцаў і ладзяць сустрэчы з дзецьмі.

Інтэрв’ю
Былы камандзір роты ПВК Вагнэра: Калі трэба будзе зрынуць Лукашэнку, рашэнне будзе прымаць не Прыгожын
2023.08.01 08:31

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў