Эстонія не адправіць у Беларусь новага амбасадара, бо тады прыйшлося б уручаць даверчыя граматы Лукашэнку


Эстонія больш не мае намеру адпраўляць свайго амбасадара ў Менск, таму што гэта «азначала б уручэнне даверчых грамат Лукашэнку», якога Эстонія не прызнае легітымным прэзідэнтам Беларусі, заявіў кіраўнік МЗС Эстоніі Урмас Рэйнсалу. Пра гэта паведамляе партал «BRR.ee».

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: soyuz.by

«Накіраванне пасла азначала бы ўручэнне даверчых грамат Лукашэнкі, які не прызнаецца Эстонскай Рэспублікай легітымным прэзідэнтам, таму ўзровень нашых дыпламатычных зносінаў застаецца на ўзроўні паверанага ў справах», – паведаміў Рэйнсалу.

Генеральны дырэктар аддзелу па сувязях з грамадскасцю МЗС Міхкель Тамм адзначыў, што бягучая сітуацыя дэманструе рэальны стан адносін з Беларуссю і палітычную рэальнасць. Пры гэтым ён зазначыў, што «хоць выдача віз істотна абмежавана, работа з імі ўсё роўна ідзе, і работа пасольства ў Менску па-ранейшаму важная».

Міхкель Тамм дадаў, што намеснік кіраўніка пасольства Індрэк Таранд пачне працу на працягу жніўня.

Hавiны
​Аб’яднаны пераходны кабінет выступае супраць забароны шэнгенскіх візаў для беларусаў
2022.08.11 21:21

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў