У Беластоку ўшанавалі памяць загінулых ва Украіне беларускіх ваяроў


У Беластоку беларускі ўшанавалі памяць суайчыннікаў-добраахвотнікаў, якія загінулі на вайне ва Украіне. «Гэта нашыя героі, мужныя, сумленныя людзі, патрыёты, змагары. І мы мусім зрабіць усё, каб пра іх не забывалі», – сказала «Белсату» удзельніца акцыі.

Акцыя ўшанавання памяці загінулых ва Украіне беларускіх ваяроў. Беласток, Польшча. 12 лютага 2023 года.
Фота: Белсат

12 лютага прадстаўніцы беларускай дыяспары Беластоку зладзілі акцыю памяці суайчыннікаў, якія загінулі на вайне в Украіне. «Сыны беларускага народу за ўкраінскую свабоду» – такія словы былі напісаныя на адным з плакатаў.

«Мы праводзім гэтую акцыю, каб нагадаць пра нашых беларускіх герояў, якія загінулі на вайне в Украіне. Нашыя ваяры змагаліся за свабоду беларускага і ўкраінскага народаў яшчэ з 2014 году. Гэта нашыя героі, мужныя, сумленныя людзі, патрыёты, змагары. І мы мусім зрабіць усё, каб пра іх не забывалі», – сказала «Белсату» удзельніца акцыі Вольга.

Акцыя ўшанавання памяці загінулых ва Украіне беларускіх ваяроў. Беласток, Польшча. 12 лютага 2023 года.
Фота: Белсат

З 2014 году ва Украіне загінулі не меней як 30 беларусаў, якія ваявалі супраць расейскіх войскаў. 27 студзеня стала вядома пра гібель Эдуарда Лобава. 11 лютага яго пахавалі ў Варшаве.

Рэпартаж
«Спі спакойна…» Беларусы Варшавы развіталіся з ваяром Эдуардам Лобавым, які загінуў пад Вуглядарам
2023.02.11 20:44

СА belsat.eu

Стужка навінаў