Другія содні павялічваецца чарга грузавікоў у Берасці на выезд у Польшчу


З пятніцы, калі закрыўся пункт пропуска Бераставіца–Баброўнікі, расце чарга цяжкавікоў у Берасці на выезд у Польшчу. Паводле звестак Дзяржаўнага памежнага камітэту на 16 гадзінаў, афармлення на тэрмінале Казловічы чакаюць больш за 50 фур. На другім баку мяжы назбіралася каля паўтысячы грузавікоў, паведамляе агенцтва PAP.

Репортаж с польско-белорусской границы, пограничный контроль, проверка, грузовик, пограничный пункт Бобровники на границе с Польшей, транспортный контроль, дальнобойщики, большегрузы
Грузавік каля памежнага пераходу ў Баброўніках, Польшча. 13 снежня 2021 года.
Фота: ЮШ / Белсат

Інфаграфіка на сайце Дзяржаўнага памежнага камітэту сведчыць, што з пятніцы павялічваецца чарга грузавікоў у пункце пропуска Казловічы на выезд у Польшчу. Гэта адзіны тэрмінал, дзе фуры маюць магчымасць перасекчы граніцу.

Графік чэргаў у пункце пропуска Казловічы на выезд у Польшчу, складзены 12 лютага 2023 года. Інфаграфіка: Дзяржаўны памежны камітэт

Паводле звестак беларускіх памежнікаў на 16 гадзінаў, у чарзе ў Казловічах – больш за 50 грузавікоў.

Па той бок мяжы сітуацыя горшая. Як паведамляе агенцтва PAP, у Кукурыках назбіралася каля 550 грузавікоў. Час чакання сягае 18 гадзінаў. У суботу ўвечары машын было яшчэ болей, прыблізна 600, а ў чарзе прыходзілася стаяць і па 20 гадзінаў.

Што тычыцца пасажырскага транспарту, то ў чарзе на выезд з Беларусі ў Польшчу, паводле падлікаў аператара зоны чакання, зараз больш за 270 аўтамабіляў. На адваротным шляху, як паведамляе польскі бок, чаргі няма. За мінулую змену на пераходзе ў Тэрэспалі аформлена 656 транспартных сродкаў, у тым ліку 599 легкавых машын і 57 аўтобусаў, удакладняе PAP.

Пункт пропуска Бераставіца–Баброўнікі закрыўся 10 лютага. У Варшаве растлумачылі гэта «захадамі нацыянальнай бяспекі». Пастанову ўхвалілі на наступны дзень пасля прысуду журналісту, актывісту незалежнага Саюзу палякаў Анджэю Пачобуту.

Цяпер на беларуска-польскай мяжы працуе толькі два пераходы: Брэст–Тэрэспаль для легкавікоў ды аўтобусаў і Казловічы – Кукурыкі для цяжкавікоў.

Фота
Пратэст у Баброўніках і пазіцыя Варшавы. Што адбываецца на польска-беларускай мяжы
2023.02.10 15:48

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў