Назарбаеў больш не елбасы


Канстытуцыйны суд Казахстану на сваім сайце паведаміў, што адмяніў закон «Аб першым прэзідэнце Рэспублікі Казахстан – елбасы». Усе прывілеі колішняга кіраўніка дзяржавы скасаваныя.

Нурсултан Назарбаеў кіраваў краінай фактычна з 1989 года, калі заняў пасаду першага сакратара ЦК Кампартыі Казахскай ССР.
Фота: афіцыйны сайт прэзідэнта РК

Такую пастанову Канстытуцыйны суд ухваліў у адказ на зварот групы дэпутатаў парламенту. Суд палічыў, што пасля рэферэндуму, што адбыўся ў Казахстане летась, «адсутнічаюць прававыя падставы для захавання канстытуцыйнага законц Рэспублікі Казахстан «Аб першым прэзідэнце Рэспублікі Казахстан – елбасы».

«Грунтуючыся на волі народу Казахстану прызнаць, што закон страціў сілу», – гаворыцца ў пастанове суда.

Закон, пра які ідзе гаворка, абвяшчаў Нурсултана Назарбаева – елбасы, лідарам нацыі. Колішняму прэзідэнту гарантавалася недатыкальнасць. На маёмасць, якая належыць яму, а таксама родным, што жывуць разам з ім, было нельга накласці ніякія абмежаванні.

«Гарантуецца банкаўская таямніца і недатыкальнасць банкаўскіх рахункаў першага прэзідэнта Казахстану і сямейнікаў, што жывуць разам з ім», – гаворыцца ў законе, які цяпер скасавалі.

Гэты дакумент таксама прадугледжваў шэраг прывілеяў і бюджэтнае фінансаванне канцылярыі Назарбаева.

Ён быў прэзідэнтам Казахстану амаль 30 гадоў, сышоў у адстаўку ў 2019-м.

Летась у краіне Дзень першага прэзідэнта вылучылі з пераліку дзяржаўных святаў і перайменавалі сталіцу Нур-Султан назад у Астану.

Аналітыка
І амністыя, і выбары, і рэформы. Чаму палітыка Такаева так адрозніваецца ад дзеянняў Лукашэнкі
2022.11.19 07:30

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў