Каб засудзіць белсатаўцаў, улады парушаюць Канстытуцыю
Надзеі на вышэйшую інстанцыю не апраўдаліся. Касацыйная скарга незалежных журналістаў Любові Лунёвай і Змітра Краўчука засталася незадаволеная, нягледзячы на сумнеўныя сведчанні міліцыянтаў Шкута і Кеселя. У яшчэ больш высокую інстанцыю сёння звярнуліся шматкроць судзімыя незалежныя журналісты Вольга Чайчыц і Андрусь Козел, якія нават у дзень звароту даведаліся, што іх чакае чарговы суд.
30.01.2018