Летась беларускія суды асудзілі 40612 чалавек, апраўдалі – толькі 80. Гэта 0,18 адсотка. То бок калі трапляеш у беларускі суд, шанец выйсці адтуль неасуджаным – амаль роўны нулю.
Міхаіл Пастухоў, былы суддзя Канстытуцыйнага Суда:
«Гэта сведчыць аб моцным вінавацячым склоне, які дзейнічае ў нас на следстве і даходзіць да суда. Суды не вырашаюцца выносіць апраўдальныя прысуды, калі для гэтага ёсць падставы: ці няма складу злачынства (а тады суд абавязаны апраўдаць), ці калі недастаткова доказаў вінаватасці (а гэта сітуацыя больш складаная). Статыстыка кажа пра 80 апраўданых асобаў за год. Значная частка – гэта справы прыватнага абвінавачання, сямейныя канфлікты, там следства не праводзіцца, але ў статыстыцы ўлічваецца. Гэта вельмі мала…»
Не маем незалежнасці судоў, рэальнай прэзумпцыі невінаватасці, моцнай адвакацкай падтрымкі – у выніку маем амаль сто адсоткаў абвінаваўчых выракаў. Якія яшчэ прычыны гэткай статыстыкі? Адмыслова для «Белсату» тлумачыць старшыня рэспубліканскай грамадскай арганізацыі «Прававая ініцыятыва» Вікторыя Фёдарава.
Якія шанцы ў невінаватага чалавека выйсці на волю, калі ён ужо сядзіць у беларускім следчым ізалятары? Ды чаму, урэшце, у нас гэтак мала апраўдальных выракаў? Жыхары Менску разважаюць.