Пенсіі ў Беларусі падвысяць на 5 % са снежня, сярэдняя пенсія мае скласці 272,6 долара


Міністэрства працы Беларусі паведаміла аб падвышэнні ўсіх працоўных пенсіяў ад 1 снежня 2022 года. У сярэднім пенсіі падвысяць на 5 %, сярэдняя пенсія мае вырасці да 670 рублёў або 272,6 долара паводле курсу Нацбанку на 11 лістапада.

Беларускія капейкі.
Фота: Белсат

Памер падвышэння пенсіі будзе індывідуальным для кожнага пенсіянера, не агульны для ўсіх. Як адзначае міністэрства, гэта трэцяе падвышэнне з пачатку года, да снежня-2021 пенсіі павялічылі на 23 %. У снежні 2020 года сярэдняя пенсія складала 511 рублёў або 200,54 долара.

Інфляцыя пры гэтым за першыя 9 месяцаў года склала 14,8 %, інфляцыю за 10 месяцаў – пасля замарозкі цэнаў – пакуль трымаюць у сакрэце. Таксама пакуль не публікавалі статыстыку аб заробках у кастрычніку і нейкіх іншых афіцыйных звестак, якія дазволілі б ацаніць уплыў замарозкі цэнаў на эканоміку.

Hавiны
Лукашэнка прызнаў, што беларускім пенсіянерам грошай хапае толькі на ежу і простую вопратку
2022.11.10 20:10

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў