Лідары G7 заклікалі беларускія ўлады спыніць спрыянне расейскай агрэсіі


Лідары ​​Вялікай сямёркі (G7) сустрэліся з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. Буйнейшыя краіны свету асудзілі расейскую агрэсію, паабяцалі падтрыманне Украіны і звярнуліся да беларускіх уладаў.

Краіны Вялікай сямёркі.
Фота: depositphotos.com

Сустрэча лідараў G7 з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім адбылася на фоне апошніх ракетных абстрэлаў з боку Расеі, якія прывялі да гібелі мірных жыхароў.

Лідары краінаў Вялікай сямёркі паўтарылі, што ніколі не прызнаюць незаконную анексію або фіктыўныя рэферэндумы, якія Расея выкарыстоўвае для яе апраўдання. Таксама сусветныя лідары звярнуліся і да беларускіх уладаў.

«Мы зноў заклікаем беларускія ўлады спыніць спрыянне расейскай агрэсіўнай вайне, дазваляючы расейскім узброеным сілам выкарыстоўваць беларускую тэрыторыю і аказваючы падтрыманне расейскім вайскоўцам. Заява аб стварэнні сумеснай ваеннай групоўкі з Расеяй з’яўляецца апошнім прыкладам саўдзелу беларускага рэжыму з Расеяй. Мы зноў заклікаем рэжым Лукашэнкі цалкам выконваць свае абавязкі ў адпаведнасці з міжнародным правам», – гаворыцца ў заяве G7.

Раней з падобным зваротам да афіцыйнага Менску звярнуліся прадстаўнікі Еўразвязу і кіраўнік NATO.

Лідары краінаў G7 заявілі таксама, што будуць прыкладваць супольныя намаганні, каб ліквідаваць негатыўны ўплыў агрэсіі Расеі на глабальную эканамічную стабільнасць у свеце.

Hавiны
Генеральны сакратар NATO заклікаў Лукашэнку спыніць суўдзел Беларусі ў канфлікце ва Украіне
2022.10.11 18:15

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў