Генеральны сакратар NATO заклікаў Лукашэнку спыніць суўдзел Беларусі ў канфлікце ва Украіне


Генеральны сакратар NATO Енс Стольтэнбэрг напярэдадні сустрэчы міністраў абароны краінаў удзельніц альянсу зладзіў прэсавую канферэнцыю, на якой адказаў на пытанні журналістаў.

Кіраўнік NATO Енс Стольтэнбэрг. ФОТА: uniannet / Telegram

Уладзімір Пуцін «правальваецца» ва Украіне, лічыць генеральны сакратар NATO Енс Стольтэнбэрг. На думку кіраўніка альянсу, спробы анексіі, частковая мабілізацыя і неабдуманая ядравая рыторыка ўяўляюць сабою найбольш значную эскалацыю з пачатку вайны. І менавіта гэта паказвае, што вайна ідзе не так, як планавалася.

«Гэтую вайну пачаў Пуцін. Ён павінен пакончыць з гэтым праз вывад сваіх сілаў з Украіны. І Лукашэнка павінен спыніць суўдзел Беларусі ў гэтым незаконным канфлікце», – заявіў генеральны сакратар NATO.

Кіраўнік альянсу абяцае надалей падтрымліваць Украіну ў гэтай вайне.

13 кастрычніка NATO плануе паседжанне групы ядравага планавання. Раней, 30 верасня, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што Кіеў падае заяўку на ўступленне ў NATO ў паскораным парадку.

Hавiны
Кіраўнік КДБ заявіў, што пасля расейскай мабілізацыі можа наступіць «пераломны момант» у вайне
2022.10.11 13:12

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў