У Менску распачаўся суд над Змітром і Настай Дашкевічамі


Суд Маскоўскага раёну Менску 11 ліпеня пачаў разглядаць крымінальную справу супраць Змітра і Насты Дашкевічаў.

Змітра і Насту вінавацяць ва ўдзеле ў маршы пратэсту 23 жніўня 2020 года. Ім інкрымінуюць ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу («Удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак»).

Падчас судовага працэсу Зміцер і Наста адмовіліся даваць паказанні. Яны прызналі на працэсе толькі тое, што сапраўды прысутнічалі на маршы 23 жніўня 2020 года, паведамляе ПЦ «Вясна».

Змітра затрымалі 23 красавіка 2022 года пасля ператрусу ў кватэры. Спачатку яго арыштавалі на 15 содняў паводле адміністратыўнага артыкулу, а затым перазатрымалі ўжо ў крымінальнай справе. У красавіку стала вядома, што цяжарную жонку палітвязня таксама падазраюць паводле гэтага артыкулу. Змітра трымаюць у СІЗА-1 на Валадарскага.

15 чэрвеня ў Насты і Змітра нарадзіўся сын Данііл. Гэта чацвёртае дзіця ў сям’і.

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў