Прафсаюз РЭП прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем


Беларускі незалежны прафсаюз працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна». Такое рашэнне КДБ прыняў яшчэ 7 красавіка.

11 красавіка прафсаюз РЭП быў дададзены ў пералік фармаванняў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці, апублікаваны на сайце МУС, піша Reform.by.

Згодна з беларускім крымінальным кодэксам, стварэнне экстрэмісцкага фармавання ці ўдзел у ім караюцца абмежаваннем волі на тэрмін да пяці гадоў ці пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох да сямі гадоў (арт.361-1).

Беларускі прафсаюз працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасці быў створаны ў лістападзе 1990 году. Заснавальнікамі прафсаюзу сталі 93 першасныя прафсаюзныя арганізацыі з усіх вобласцяў Беларусі і г.Менску. У 2009 годзе прафсаюз уступіў у Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў. За сваю дзейнасць прафсаюзныя лідары і актывісты неаднаразова цярпелі ад пераследу, іх затрымлівалі, судзілі.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў