Брытанская выведка пра сітуацыю ў Бахмуце: вагнэраўцы кантралююць усходнюю частку гораду


Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі ў сваёй справаздачы, апублікаванай 11 сакавіка, паведамляе, што найміты ПВК Вагнэра ўзялі пад кантроль большую частку ўсходніх кварталаў Бахмуту.

Украінскія вайскоўцы на аперацыі ў Бахмуце.
Фота: STRINGER / Reuters / Forum

Паводле брытанскай выведкі, лінія фронту праходзіць па рацэ Бахмутцы ў цэнтры гораду. Збройныя сілы Украіны працягваюць утрымліваць заходнюю частку Бахмуту. Байцы ЗСУ знішчылі ключавыя масты праз Бахмутку.

У зводцы гаворыцца, што ЗСУ могуць весці агонь з умацаваных будынкаў на захадзе мясцовасці, і гэта стварае сур’ёзныя праблемы для наймітаў-вагнэраўцаў, якія робяць спробы лабавых наступаў. Гэты раён ператварыўся для іх у «зону смерці».

У справаздачы адзначаюць, што ўкраінскія сілы пры гэтым зазнаюць рызыку нападаў расейцаў з поўначы і поўдня.

Паводле Генштабу ЗСУ, 10 сакавіка расейцы не спынялі штурмавых дзеянняў на бахмуцкім напрамку. Украінцамі былі адбітыя шматлікія атакі каля Іванаўскага і Бахмуту.

Hавiны
У Беларусі прызавуць у войска 230 афіцэраў запасу. Гэта звычайная справа, але раней прызывалі менш
2023.03.10 19:04

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў