У Польшчы затрыманы пятнаццаты падазраваны ў шпіянажы на карысць Расеі


Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы затрымала чарговага падазраванага ў шпіянажы на карысць Расеі, паведаміў міністр унутраных справаў Мар’юш Каміньскі. Гэта ўжо пятнаццаты фігурант справы аб расейскай шпіёнскай сетцы.

Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы. Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: abw.gov.pl

«Падазраваны вёў назіранне за вайсковымі аб’ектамі і марскімі партамі. Сістэматычна атрымліваў узнагароду ад расейцаў. Гэта ўжо пятнаццатая асоба, затрыманая ў рамках гэтага следства», – напісаў Каміньскі ў «Тўітэры».

Затрыманне адбылося 21 чэрвеня. Падазраваны ў шпіянажы – грамадзянін Украіны, які пражываў у Польшчы з 2019 года. Мужчыну ўзялі пад варту на тры месяцы.

Hавiны
У Польшчы затрымалі ўжо 14-га чальца шпіёнскай сеткі Расеі
2023.06.30 11:37

У канцы чэрвеня на падставе справы аб расейскай шпіёнскай сетцы ў Польшчы быў затрыманы расейскі хакеіст. Сетку раскрылі ўвесну 2023 года, сярод затрыманых былі ў тым ліку грамадзяне Беларусі.

Hавiны
У Познані двух беларусаў будуць судзіць паводле абвінавачання ў шпіянажы
2023.06.21 16:58

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў