Эрдаган пагадзіўся прыняць Швецыю ў NATO


Турцыя пагадзілася ўхваліць уступленне Швецыі ў Паўночнаатлантычны Альянс «як мага хутчэй». Пра гэта ўвечары 10 ліпеня заявіў генеральны сакратар NATO Енс Стольтэнбэрг.

Турцыя пагадзілася ўхваліць уступленне Швецыі ў Паўночнаатлантычны Альянс. Злева на права: Рэджэп Эрдаган, Енс Стольтэнбэрг, Ульф Крыстэшан.
Фота: jensstoltenberg / Twitter

Пасля трохбаковай сустрэчы з удзелам прэм’ера Швецыі Ульфа Крыстэшана, турэцкі прэзідэнт Рэджэп Эрдаган «пагадзіўся накіраваць пратакол аб ратыфікацыі ўступлення Швецыі ў NATO ў парламент як мага хутчэй і супрацоўнічаць з парламентам, каб гарантаваць яго адабрэнне».

Енс Стольтэнбэрг назваў дасягненне пагаднення «гістарычным днём». Пры гэтым ён аказаўся каментаваць, у якія тэрміны Турцыя можа ратыфікаваць заяўку Швецыі, паведамляе Reuters.

Стольтэнбэрг таксама адзначыў, што Швецыя выканала ўсе ўмовы мемарандума, заключанага на леташнім саміце Альянсу ў Мадрыдзе, каб задаволіць турботу Турцыі ў пытанні бяспекі.

«Швецыя і Турцыя пагадзіліся сёння заключыць двухбаковы кампакт па бяспецы. NATO таксама значна ўзмоцніць сваю работу ў гэтай сферы, таму я ўпершыню засноўваю ў штаб-кватэры NATO пасаду спецкаардынатара па пытаннях контртэрарызму», – дадаў ён.

У мінулым годзе Швецыя разам з Фінляндыяй падалі заяўку на ўступленне ў NATO. Заяўкі ў альянс павінны быць ухвалены ўсімі членамі NATO, і ў той час, як Фінляндыя атрымала дазвол у красавіку 2023 года, Турцыя і Венгрыя ўстрымаліся ад ухвалення заяўкі Швецыі. Турцыя тармазіла ўступленне Швецыі, спасылаючыся на яе нібы недастатковую барацьбу з тэрарызмам.

Рэпартаж
Чыпсы са смакам халадніку і марозіва. Як на Саміце NATO сустракаюць журналістаў
2023.07.11 00:02

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў