Чыпсы са смакам халадніку і марозіва. Як на Саміце NATO сустракаюць журналістаў


11–12 ліпеня ў Вільні пройдзе Саміт NATO, на якім абмяркуюць збліжэнне з альянсам Украіны. Сустрэча ўпершыню пройдзе на тэрыторыі постсавецкай дзяржавы. Упершыню з (магчымым) удзелам Уладзіміра Зяленскага. І ўпершыню – з удзелам Святланы Ціханоўскай. На месца сустрэчы апроч вайскоўцаў, якія займаюцца арганізацыяй бяспекі, прыбылі журналісты. Ян Лісіцкі па нашай просьбе апісвае працу ў намёце для журналістаў напярэдадні сустрэчы кіраўнікоў NATO.

Саміт НАТА ў Вільні
Журналіст падчас злучэння са студыяй з залі для медыяў на месцы правядзення Саміту NATO. 10 ліпеня 2023 года.
Фота: Ян Лісіцкі / Белсат

У Вільні напярэдадні Саміту ціха. Пустыя вуліцы, крамы, аўтобусы і тралейбусы, спераду якіх у вакенцы з трасай маршруту бяжыць светладыёдны радок «Вільня любіць Украіну». Блакітна-жоўтых сцягоў больш, чымся літоўскіх або натаўскіх: амаль уся некамерцыйная рэклама прысвечаная тэме ўступлення Кіева ў NATO.

Сувенирный набор для составления традиционного литовского «сада» из подарочного набора для журналистов, аккредитованных на саммит НАТО. 10 июля 2023 года. Фото: Ян Лисицкий / Белсат
Литва, Саммит НАТО, 2023, война в Украине, Беларусь, Россия, граница, армия, альянс, подарки, журналисты, пресса, Вильнюс, сувениры, память, NATO Summit, Vilnius, Lithiuania, прэса, журналісты
Памятные почтовые марки, которые дарили журналистам, аккредитованным на саммит НАТО в Вильнюсе. 10 июля 2023 года. Фото: Ян Лисицкий / Белсат
марки, почта, Литва, Саммит НАТО, 2023, война в Украине, Беларусь, Россия, граница, армия, альянс, подарки, журналисты, пресса, Вильнюс, сувениры, память, NATO Summit, Vilnius, Lithiuania, прэса, журналісты
Майка с текстом «Мне не было известно, где находится Вильнюс, но, к счастью, там прошел саммит НАТО», которую дарили журналистам, аккредитованным на встречу. 10 июля 2023 года. Фото: Ян Лисицкий / Белсат
Литва, Саммит НАТО, 2023, война в Украине, Беларусь, Россия, граница, армия, альянс, подарки, журналисты, пресса, Вильнюс, сувениры, память, NATO Summit, Vilnius, Lithiuania, прэса, журналісты

Каб атрымаць імянны журналісцкі бэйдж для праходу ў медыярум, недастаткова паказаць пашпарт. Арганізатары двойчы спраўджваюць у тэлефоне аўтэнтычнасць электроннага ліста з пацверджаннем акрэдытацыі. Побач з выдачай бэйджаў стаіць гара торбаў, з якой валанцёры кожнаму выцягваюць па дзве. Баваўняную – з блакнотам, асадкаю, парай калекцыйных марак, традыцыйным саламяным «садам» для ўласнай зборкі, пакецікам сухафруктаў і кашулькай з надпісам «Не ведаў, дзе Вільня, але, на шчасце, тут прайшоў Саміт NATO». І папяровую – з чыпсамі са смакам баршчу і халадніку, бутэлькай вады, горкай шакаладкай, мёдам і сухім марозівам, «якое не растае».

Чыпсы са смакам халадніка з падарункавага набору для журналістаў, акрэдытаваных на Саміт NATO. 10 ліпеня 2023 года. Фота: Ян Лісіцкі / Белсат
еда, Литва, Саммит НАТО, 2023, война в Украине, Беларусь, Россия, граница, армия, альянс, подарки, журналисты, пресса, Вильнюс, сувениры, память, NATO Summit, Vilnius, Lithiuania, прэса, журналісты
Чыпсы са смакам украінскага баршча з падарункавага набору для журналістаў, акрэдытаваных на Саміт NATO. 10 ліпеня 2023 года. Фота: Ян Лісіцкі / Белсат
борщ, еда, снэк, фастфуд, картошка, Литва, Саммит НАТО, 2023, война в Украине, Беларусь, Россия, граница, армия, альянс, подарки, журналисты, пресса, Вильнюс, сувениры, память, NATO Summit, Vilnius, Lithiuania, прэса, журналісты
Горкі літоўскі шакалад з падарункавага набору для журналістаў, акрэдытаваных на Саміт NATO. 10 ліпеня 2023 года. Фота: Ян Лісіцкі / Белсат
Литва, Саммит НАТО, 2023, война в Украине, Беларусь, Россия, граница, армия, альянс, подарки, журналисты, пресса, Вильнюс, сувениры, память, NATO Summit, Vilnius, Lithiuania, прэса, журналісты
Мёд з падарункавага набору для журналістаў, акрэдытаваных на Саміт NATO. 10 ліпеня 2023 года. Фота: Ян Лісіцкі / Белсат
еда, Литва, Саммит НАТО, 2023, война в Украине, Беларусь, Россия, граница, армия, альянс, подарки, журналисты, пресса, Вильнюс, сувениры, память, NATO Summit, Vilnius, Lithiuania, прэса, журналісты
«Сухое» марозіва з падарункавага набору для журналістаў, акрэдытаваных на Саміт NATO. 10 ліпеня 2023 года. Фота: Ян Лісіцкі / Белсат
еда, сладости, Литва, Саммит НАТО, 2023, война в Украине, Беларусь, Россия, граница, армия, альянс, подарки, журналисты, пресса, Вильнюс, сувениры, память, NATO Summit, Vilnius, Lithiuania, прэса, журналісты

 

Пасля ад будынку Нацыянальнай бібліятэкі Літвы бясплатны аўтобус за дваццаць хвілінаў адвозіць да выставачнага цэнтру LITEXPO, дзе на патрэбы саміту збудавалі мястэчка з намётамі для правядзення сустрэчаў, брыфінгаў і працы журналістаў.

Каля уваходу дзяжурыць бронетранспарцёр з гарматай, каля сканераў літоўскія жаўнеры сядзяць у тэлефонах. Праз кантроль бяспекі сёння, на вока, прайшло максімум дзве сотні журналістаў. Сапраўдная праца пачнецца заўтра.

Саміт НАТА ў Вільні
Журналісты падчас наўпроставага злучэння з залі для медыяў на месцы правядзення Саміту NATO напярэдадні сустрэчы. 10 ліпеня 2023 года.
Фота: Ян Лісіцкі / Белсат

Побач з прасторай для медыяў узведзены намёт з кэтэрынгам. Карміць пачнуць заўтра, але журналісты ўвесь час заходзяць сюды, каб падняць вечка халодных кантэйнераў з нержавейкі і расчаравана пайсці ў мікрасталову ў медыяруме, дзе можна паабедаць за грошы. Стэйк, курынае філе або клёцкі з мацарэлай па сем еўраў, ёгурт з мюслі – тры, тварог – адзін. Бясплатна толькі бутэрброды з вяндлінай, курыцай або сырам, слодычы. А таксама вада, кава і гарбата.

Саміт НАТА ў Вільні
Намёт з кэтэрынгам для журналістаў на месцы правядзення Саміту NATO. 10 ліпеня 2023 года.
Фота: Ян Лісіцкі / Белсат
Саміт НАТА ў Вільні
Столік з кавай у зале для журналістаў на месцы правядзення Саміту NATO ў Вільні. 10 ліпеня 2023 года.
Фота: Ян Лісіцкі / Белсат
Саміт НАТА ў Вільні
Тыповае месца для працы журналістаў у прасторы для медыяў на месцы правядзення Саміту НАТА. 10 ліпеня 2023 года.
Фота: Ян Лісіцкі / Белса NATO
Саміт НАТА ў Вільні
«Вярнуся а 15:15». Цыдулка на стойцы камераў захоўвання ў зале для медыяў напярэдадні адкрыцця Саміту NATO ў Вільні. 10 ліпеня 2023 года.
Фота: Ян Лісіцкі / Белсат

Сталовая – адзінае месца, дзе людскі рух найгучнейшы, няспынны, жывы. У прастору для працы журналісты прыходзяць, каб скаардынаваць свае дзеянні з рэдакцыямі, выслаць апошнія лісты або зрабіць кароценькае жывое ўключэнне праз тэлефон з анонсам заўтрашніх падзеяў. На пляцоўках для наўпроставых злучэнняў пуста. У большасці павільёнаў для высылкі тэлевізійных матэрыялаў – таксама. Аператарам і мантажорам застаецца перакусваць. Заўтра часу на гэта можа не быць.

Ян Лісіцкі з Вільні belsat.eu

Стужка навінаў