Пасля сыходу Лукашэнкі ў беларусаў будзе акно магчымасцяў, але складанасцяў не пазбегнуць


Эксперты звяртаюць увагу, што Аляксандр Лукашэнка да гэтага часу не пракаментаваў нейкім чынам атаку дронаў на Крэмль. У гэтыя дні самаабвешчаны кіраўнік краіны захварэў, што бачна з кадраў наведвання ім 9 траўня ўрачыстасцяў у Маскве і ў Менску. У гэты ж самы час адбылася яшчэ адна падзея – Беларусь увяла кантроль на мяжы з Расеяй, дзе памежнікі ладзяць правяранні пашпартоў ва ўсіх, хто прыязджае з РФ у нашую краіну. Эксперты ў студыі «Белсат» тлумачаць гэтыя падзеі.

Беларуская мяжа. Крыніца: toursoyuz.by

Аляксандр Лукашэнка пачувае сябе кепска. Падчас святкавання 9 траўня ў Маскве і ў Менску ён выглядаў даволі кепска, яго рука перабінтаваная. Эксперты пачалі разважаць пра тое, хто ў выпадку страты здароўя можа замяніць Лукашэнку на яго пасадзе і што чакае Беларусь у такой сітуацыі.

Аляксандр Казак, спецыяліст па нацыянальнай бяспецы ў эфіры «Белсату» выказаў меркаванне, што знікненне лідара рэжыму можа пацягнуць за сабою шмат праблемаў, бо сістэма завязаная менавіта на ім.

«Некалі Станіслаў Шушкевіч казаў, што пасля Пуціна прыйдзе наступны Пуцін і будзе тое ж самае. Не буду каментаваць гэтыя словы. Але разлічваць на такі негатыўны варыянт варта, бо сітуацыя можа стаць яшчэ горшай», – кажа эксперт.

Каардынатар экспертнай сеткі «Наша меркаванне» Вадзім Мажэйка таксама лічыць, што сыход Лукашэнкі не гарантуе пераменаў да лепшага, гэта не прынясе адразу ж беларусам дэмакратыі.

«Але было б наіўным казаць, што Лукашэнка ўвогуле тут не прычым і без яго будзе ўсё тое ж самае, а Беларусі наканаваная бясконца дыктатура. Так, сапраўды, аўтарытарныя рэжымы трансфармуюцца як раз пасля зняцця свайго лідара», – кажа аналітык.

Лукашэнка моцна захварэў
Удзельнікі, у тым ліку Аляксандр Лукашэнка, на ваенным парадзе ў Дзень Перамогі, прысвечаным 78-й гадавіне перамогі над нацысцкай Германіяй у Другой сусветнай вайне, на Краснай плошчы ў цэнтры Масквы, Расея, 9 траўня 2023 г.
Фота: SPUTNIK / Reuters / Forum

Эксперт кажа, што ў Беларусі ўсталявалася персаналісцкая аўтакратыя, а персаналісцкія аўтакратыі трымаюцца на адной асобе. Вакол Лукашэнка шмат розных чыноўнікаў, яны, вядома, хацелі б замацаваць сваю ўладу, замацаваць сістэму. Але пасля сыходу Лукашэнкі будзе даволі складаная сітуацыя, будуць спрэчкі сярод чыноўнікаў, наменклатуры. І гэта будзе тое, што называецца акном магчымасцяў і вельмі важна, каб дэмакратычныя сілы, грамадскія акторы рыхтаваліся да такога акна магчымасцяў і стваралі сцэнары дзеянняў, кажа Вадзім Мажэйка. У выпадку сыходу, або смерці Лукашэнкі сапраўды ўзнікае шмат рызыкаў і ўсталяванне ўлады вайсковай хунты адзін з сумных сцэнароў. Але магчыма і лепшае, кажа эксперт.

Hавiны
Аляксандр Лукашэнка ўпершыню не прамаўляў на 9 траўня
2023.05.09 21:17

Вадзім Мажэйка таксама адзначае, што ўжо нават цяпер мы назіраем палітычныя змены ў сістэме Беларусі. У якасці прыкладу ён нагадвае фармаванне УНС, рэгістраванне партыі «Белая Русь».

«Адбываюцца змены не таму, што Лукашэнка іх запланаваў, а як наступствы разумення, што патрэбныя перамены. Вядома, гэта не тыя перамены, якія патрабаваў на вуліцы беларускі народ, але перамены адбываюцца. Важна, каб грамадства не толькі спадзявалася на лепшы сцэнар на перамены, але нешта і рабіла дзеля гэтага, рыхтавалася. Мы не ведаем момант, у які гэтыя змены адбудуцца. Але варта рыхтавацца да розных сцэнароў», – кажа аналітык.

Каментар
«Людзі бачаць, што дыктатар стары і слабы». Як Лукашэнка прывязаў рэжым да свайго здароўя
2023.05.09 21:35

Кантроль на мяжы з Расеяй і хвароба Лукашэнкі

Аляксандр Казак кажа, што даволі склада звязваць з’яўленне кантролю за ўездам у Беларусь з Расеі і траншэі на мяжы, са станам здароўя Лукашэнкі. А вось тое, што гэта можа быць звязана з атакай дронаў на Крэмль – цалкам верагодна. Бо калі адбываюцца выбухі над рэзідэнцыяй твайго суседа, то дзе гарантыя, што выбух не можа адбыцца падчас параду або ў іншай рэзідэнцыі, кажа эксперт.

Расейка-беларуская мяжа
Беларуска-расейская мяжа на шашы М1. Красная Горка, Расея. 26 жніўня 2012 года.
Фота: Фотобанк Moscow-Live / Flickr, CC BY-NC-SA 2.0

З іншага боку, звяртае ўвагу Вадзім Мажэйка, траншэі супраць дронаў не дапамогуць. Эксперт тлумачыць, што ў апошні час у Расеі вырасла колькасць злачынстваў6 якія ўчынілі асобы, што вярнуліся з вайны.

«У гэтым сэнсе мне падаецца, што ў час чаканага контрнаступу Украіны, пэўныя хвалі вайскоўцаў тэарэтычна могуць пайсці ў Беларусь. Таму кантроль на мяжы з Расеяй патрэбен. Людзі, якія вяртаюцца з вайны могуць быць небяспечнымі», – кажа эксперт.

Эксперты сыходзяцца толькі ў адным меркаванні, што складаць спадзяванне на прыход Палка Каліноўскага, або на тое, што Украіна пераможа Расеі і пасля гэтага адразу ж у Беларусі ўсталюецца дэмакратыі – гэта марныя спадзяванні.

Каментар
Дзмітрый Балкунец: Кантроль на мяжы з РФ будзе пакуль Расея працягвае вайну з Украінай
2023.05.10 20:17

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў