Памежнікі з Берасця кажуць, што істотнага росту пасажырапатоку на мяжы пакуль няма


З 10 лютага памежны пераход «Берасце» застаўся адзіным памежным пераходам на беларуска-польскай мяжы. Афіцыйны прадстаўнік Берасцейскай памежнай групы Сяргей Дзмітрыеў распавёў пра сітуацыю на пераходзе, піша БелТА.

Міжнародны пункт пропуску Берасце («Варшаўскі мост»). Раней тут віравала жыццё, цяпер усё зачынена. 23 траўня 2020 года.
Фота: Мілана Харытонава / Белсат

Сяргей Дзмітрыеў, прадстаўнік Берасцейскай памежнай групы кажа, што павелічэнне пасажырапатоку назіраецца перад выходнымі. Гэта трэба ўлічваць грамадзянам з іншых абласцей, якія жадаюць выехаць у Польшчу. Пакуль, паводле памежніка, асаблівай змены на пераходзе не заўважылі.

«За бягучыя содні з’явіліся аўтамабілі, якія едуць з Гарадзенскай вобласці і змянілі маршрут у сувязі з закрыццём пункта пропуску »Баброўнікі« польскім бокам. Акрамя таго, некалькі аўтобусаў, якія едуць з Горадні ў Польшчу, таксама былі перанакіраваныя праз Берасце. Пакуль істотнага росту пасажырапатоку мы не назіраем. Але са свайго боку гатовы да яго павелічэння», – сказаў Сяргей Дзмітрыеў.

Беларускі памежнік абвінаваціў польскіх калегаў у тым, што польскі бок можа працаваць нерытмічна.

Пераход, «Брузгі – Кузніца» ў Гарадзенскай вобласці не працуе з восені 2021 года. З 10 лютага, а 12:00 (паводле польскага часу) закрыты пункт пропуску «Баброўнікі» з боку Польшчы на мяжы з Гарадзенскай вобласцю.

Hавiны
Прэм’ер-міністр Польшчы не выключае закрыцця іншых памежных пераходаў з Беларуссю
2023.02.10 16:03

 

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў