У Беларусі працягваецца палітычны крызіс. Грамадзяне краіны патрабуюць адстаўку Лукашэнкі, новыя выбары, пакаранне вінаватых у фальсіфікацыях і гвалце. Улады адказваюць на гэта тэрорам.
Сябрам участковых камісіяў для правядзення «рэферэндуму» пачалі прыходзіць паведамленні з пагрозамі, перадае Цэнтрвыбаркам.
Чальцы выбаркамаў у адказ на гэтыя пагрозы пачалі запісваць відэа «Мы не баімся».
У Беларусі распачаліся супольныя расейска-беларускія вайсковыя вучэнні.
10 лютага Лукашэнка прызначыў новых міністраў – сельскай гаспадаркі і адукацыі, змяніў таксама гендырэктара СТБ.
Так званы рэферэндум яшчэ не адбыўся, але ўлады ўжо запланавалі распрацаванне і прыняцце заканадаўства аб Усебеларускім народным сходзе.
Суд Лідскага раёну асудзіў былога падпалкоўніка міліцыі Пятра Буцько з Іўя на 6 гадоў калоніі.
Міністэрства абароны Беларусі паведамляе пра тэлефонную размова начальніка Генеральнага штаба Узброеных сілаў генерал-маёра Віктара Гулевіча са старшынём Аб’яднанага камітэту начальнікаў штабоў узброеных сілаў ЗША генералам Маркам Мілі.
Палітзняволеная Вольга Маёрава ў лісце да сына паведаміла, што з яе знялі абвінавачанні паводле двух артыкулаў.
Польскі дэзерцір Эміль Чэчка, які ў снежні 2021 года ўцёк у Беларусь, распавёў, як уласнаручна расстраляў пад дзве сотні мігрантаў.
4 лютага вядомы беларускі філосаф, метадолаг і грамадскі дзеяч Уладзімір Мацкевіч, які ўжо больш за паўгода ўтрымліваецца пад вартай «без суда і следства», аб’явіў галадоўку.
СЛ belsat.eu