У Варшаве адбыўся марш і канцэрт да Дня беларускай вайсковай славы


У Варшаве 9 верасня адбыўся беларуска-польска-украінскі марш і святочны канцэрт, якія былі прымеркаваная да Дня беларускай вайсковай славы.

Некалькі сотняў удзельнікаў маршу прайшлі ад Музею Вольнай Беларусі да плошчы Канстытуцыі. Пасля маршу адбыўся святочны канцэрт. Сродкі, сабраныя падчас мерапрыемства, пойдуць беларускім добраахвотнікам ва Украіне.

Акцыя была прымеркаваная да гадавіны бітвы пад Воршай, дзе 8 верасня 1514 году супраць расейцаў змагаліся разам продкі беларусаў, палякаў і ўкраінцаў. Гэтую падзею адзначаюць як Дзень беларускай вайсковай славы.

Людзі чакаюць пачатка марша, прысвечанага Дню беларускай вайсковай славы. Варшава, Польшча. 9 верасня 2023 года.
Фота: Таццяна Верамеева / Белсат
Мужчына спявае беларускую песню падчас збора ўдзельнікаў на марш, прысвечаны Дню беларускай вайсковай славы. Варшава, Польшча. 9 верасня 2023 года.
Фота: Таццяна Верамеева / Белсат
Людзі з Сяржуком Доўгушавым (у цэнтры) спяваюць песню падчас збора ўдзельнікаў на марш, прысвечаны Дню беларускай вайсковай славы. Варшава, Польшча. 9 верасня 2023 года.
Фота: Таццяна Верамеева / Белсат
Удзельнікі марша, прысвечанага Дню беларускай вайсковай славы, ідуць па турыстычнай вуліцы ў цэнтры Варшавы. Варшава, Польшча. 9 верасня 2023 года.
Фота: Таццяна Верамеева / Белсат
Жанчыны ў бела-чырвонам сцягу і сцягах Украіны рушаць вуліцамі Варшавы падчас марша, прысвечанага Дню беларускай вайсковай славы. Варшава, Польшча. 9 верасня 2023 года.
Фота: Таццяна Верамеева / Белсат
Паліцыя суправаджае хвост калоны з удзельнікамі марша, прысвечанага Дню беларускай вайсковай славы. Варшава, Польшча. 9 верасня 2023 года.
Фота: Таццяна Верамеева / Белсат
Калона з удзельнікамі марша, прысвечанага Дню беларускай вайсковай славы, ідзе па плошчы Канстытуцыі ў цэнтры Варшавы. Варшава, Польшча. 9 верасня 2023 года.
Фота: Таццяна Верамеева / Белсат
Жанчына з бела-сіне-белым сцягам, сімвалам антываенных пратэстаў у Расіі пасля лютага 2022 года, прымае ўдзел у маршы, прысвечаным Дню беларускай вайсковай славы. Варшава, Польшча. 9 верасня 2023 года.
Фота: Таццяна Верамеева / Белсат
Удзельнікі марша, прысвечанага Дню беларускай вайсковай славы, ідуць па турыстычнай вуліцы ў цэнтры Варшавы. Варшава, Польшча. 9 верасня 2023 года.
Фота: Таццяна Верамеева / Белсат
Мужчына ў балаклаве выкрыквае лозунгі падчас марша, прысвечанага Дню беларускай вайсковай славы. Варшава, Польшча. 9 верасня 2023 года.
Фота: Таццяна Верамеева / Белсат
Людзі слухаюць канцэрт, прысвечаны Дню беларускай вайсковай славы, які адбыўся пасля марша. Варшава, Польшча. 9 верасня 2023 года.
Фота: Таццяна Верамеева / Белсат
Удзельніца ўкраінскага гурта IZZI выступае на сцэне пасля марша, прысвечанага Дню беларускай вайсковай славы. Варшава, Польшча. 9 верасня 2023 года.
Фота: Таццяна Верамеева / Белсат
Удзельнікі марша, прысвечанага Дню беларускай вайсковай славы, разглядаюць мерч палка Каліноўскага перад пачаткам канцэрта. Варшава, Польшча. 9 верасня 2023 года.
Фота: Таццяна Верамеева / Белсат
Зянон Пазняк (злева) і невядомыя мужчына ў балаклавах назіраюць за ўдзельнікамі канцэрта, які адбыўся пасля марша, прысвечанага Дню беларускай вайсковай славы. Варшава, Польшча. 9 верасня 2023 года.
Фота: Таццяна Верамеева / Белсат
Блогер Аляксандр Кабанаў (злева) бярэ інтэрв’ю ў Вячаслава Сіўчыка пасля марша, прысвечанага Дню беларускай вайсковай славы. Варшава, Польшча. 9 верасня 2023 года.
Фота: Таццяна Верамеева / Белсат
Удзельніцы марша, прысвечанага Дню беларускай вайсковай славы. Варшава, Польшча. 9 верасня 2023 года.
Фота: Таццяна Верамеева / Белсат

belsat.eu

Стужка навінаў