Папа Рымскі пра вайну ва Украіне: Не саромейцеся весці перамовы, пакуль не стала горш


Папа Рымскі Францішак лічыць, што Украіна і Расея мусяць сесці за стол перамоваў, нават калі гэта будзе азначаць прызнанне паразы. Пра гэта ён заявіў у інтэрвʼю RSI.

Папа Рымскі за мір у Беларусі.
Фота: vaticannews.va

Журналіст RSI падчас інтэрв’ю зазначыў, што ёсць два погляды на сітуацыю ва Украіне: адныя лічаць, што Украіна павінна мець мужнасць прызнаць паразу і ўзняць «белы сцяг», а іншыя мяркуюць, што гэта легітымізуе дзеянні агрэсара. Пантыфіка папрасілі выказаць сваё стаўленне да гэтай праблемы.

«Я лічу, што мацнейшы той, хто бачыць сітуацыю, хто думае пра людзей, хто мае смеласць падняць белы сцяг і весці перамовы», – заявіў у адказ Папа Рымскі.

Паводле пантыфіка, пры дапамозе міжнародных пасярэднікаў Украіна і Расея могуць весці перамовы.

«Слова “перамовы” – мужнае слова. Калі вы бачыце, што зазнаеце паразу, што справы ідуць не так добра, трэба мець мужнасць дамаўляцца. Вам сорамна, але колькімі смярцямі гэта скончыцца?

Своечасова дамаўляйцеся, шукайце якую-небудзь краіну-пасярэдніка. Сёння, напрыклад, у вайне ва Украіне, ёсць шмат жадаючых выступіць пасярэднікамі. Турэччына прапанавала сябе для гэтага. І іншыя. Не саромейцеся дамаўляцца, пакуль не стала горш», – заявіў Папа Рымскі.

Hавiны
«Не ўсё ідзе па плане». Пра што на прэс-канферэнцыі казаў Уладзімір Зяленскі
2024.02.25 22:15

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў