Аляксандр Лукашэнка зрабіў кадравыя перастаноўкі ў вайсковым блоку


Аляксандра Лукашэнка зрабіў прызначэнні сярод вайскоўцаў. З пасады першага намесніка начальніка Генеральнага штаба звольнены ў запас генерал-маёр Ігар Кароль.

Генерал-маёр Ігар Кароль.
Фота: Мінабароны / Telegram

Генерал-маёр Ігар Кароль вызвалены з пасады першага намесніка начальніка Генштабу. Генерал-маёра звольнілі з вайсковай службы ў запас па ўзросце з правам нашэння вайсковай формы адзення і знакаў адрознення.

Таксама Лукашэнка прызначыў начальнікам сувязі Узброеных Сіл – начальнікам упраўлення сувязі Генеральнага штаба палкоўніка Вадзіма Раманіва. Намесніка камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання назначаны палкоўнік Дзмітрый Бітны.

Hавiны
Камандуючы Аб’яднанымі сіламі ЗСУ: «Пуцін едзе ўцягваць Беларусь у вайну»
2022.12.18 15:01

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў