Еўракамісія заклікала пачаць з Украінай і Малдовай перамовы аб далучэнні да Еўразвязу


Еўрапейская камісія ўхваліла 8 лістапада пакет рэкамендацыяў для пашырэння Еўразвязу. Рэкамендавалі распачаць перамовы з Украінай і Малдовай аб далучэнні да ЕЗ, надаць статус кандыдата Грузіі, пасля выканання пэўных крытэраў пачаць перамовы таксама з Босніяй і Герцагавінай.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Дзяўчына са сцягам Украіны ў Еўрапарламенце. Брусель, Бельгія. 21 чэрвеня 2022 года.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат

Ці прымаць, ці не прымаць краіну ў Еўразвяз, вызначае не Еўракамісія, а дзяржавы-чальцы; спачатку перамовы вядуць між урадамі – і толькі пры згодзе ўсіх чальцоў Еўразвязу пачынаюць афіцыйныя перамовы аб далучэнні. Ды вярхоўны прадстаўнік Еўразвязу ў справах замежнай палітыкі Жузэп Бурэль заявіў, што ўхвалены Еўракамісіяй пакет – «гістарычны», бо ўпершыню ставіць поруч дзесяць блізкіх партнёраў Еўразвязу.

«Пашырэнне застаецца жыццёва важнай палітыкай Еўрапейскага Звязу, – сказала прэзідэнтка Еўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен. – Дапаўненне нашага Звязу – натуральны гарызонт нашага Звязу. Дапаўненне нашага Звязу таксама мае моцную эканамічную і геапалітычную логіку ў гэты самы момант. Мінулыя пашырэнні паказалі велізарныя перавагі як для краінаў, якія далучаюцца, так і для Еўразвязу. Мы ўсе выйграем».

Еўракамісія выдала асобныя справаздачы пра Албанію, Боснію і Герцагавіну, Грузію, Косава, Малдову, Паўночную Македонію, Сербію, Турэччыну, Украіну і Чарнагорыю.

Hавiны
Святлана Ціханоўская ў Еўрапарламенце: Еўрапейскі Звяз – нашая галоўная мэта
2023.09.13 17:30

Пра Беларусь згадкі не было, бо афіцыйна Беларусь як дзяржава не прэтэндуе на далучэнне да Еўразвязу.

Пра Украіну ў адпаведным дакладзе пішуць: нягледзячы на поўнамаштабнае ўварванне Расеі ў лютым 2022 года і яе жорсткую агрэсіўную вайну, Украіна працягвае прагрэс у дэмакратычных рэформах і рэформах у галіне вяршэнства права, а наданне Украіне статусу кандыдата на ўступленне ў Еўразвяз у чэрвені 2022 года яшчэ больш паскорыла намаганні дзеля рэформаў.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі вітаў рашэнне Еўракамісіі: заявіў, што гісторыя Украіны і ўсёй Еўропы «зрабіла правільны крок».

Як піша «Deutsche Welle» са спасылкай на высокапастаўленага еўрапейскага чыноўніка, каманда Еўракамісіі можа выправіцца на перамовы ў Кіеў ужо 16 снежня.

Аналітыка
Украіна і Малдова сталі кандыдатамі ў Еўразвяз. Што гэта дае і калі змогуць далучыцца цалкам?
2022.06.24 20:46

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў