«Стаялі плячом да пляча – тады і цяпер». У Кіеве адзначылі перамогу пад Воршай


Урачыстасці з нагоды перамогі над маскоўскім войскам у бітве пад Воршай адбыліся каля надмагільнага помніку князю Канстанціну Астрожскаму ў Кіева-Пячэрскай лаўры.

Падчас урачыстасці ў Кіева-Пячэрскай лаўры.
Фота: Белсат

Ва ўрачыстасцях бралі ўдзел байцы з Беларусі, якія ваююць супраць расейскага войска на фронце, а таксама беларускія актывісты, якія набліжаюць перамогу ў тыле.

«Зараз, на жаль, пралітая кроў нашых народаў. Але яна аб’ядноўвае нас у змаганні за агульныя ідэалы. Разам да Перамогі! Слава Украіне! Жыве Беларусь!»- сказаў падчас выступу беларускі ваяр Збройных сілаў Украіны.

8 верасня 1514 году князь Канстанцін Астрожскі вёў да перамогі войска, у склад якога ўваходзілі беларусы, украінцы, палякі і літоўцы.

«Нашыя народы стаялі плячом да пляча тады і цяпер», – казаў наступны выступоўца.

Надмагільны помнік князю Канстанціну Астрожскаму ў Кіева-Пячэрскай лаўры.
Фота: Белсат

8 верасня многія беларусы адзначаюць Дзень вайсковай славы ў памяць пра бітву пад Воршай. Гісторык Аляксей Ластоўскі тлумачыў «Белсату», што князь Канстанцін Астрожскі, які вёў войскі Польшчы і Літвы ў бітве пад Воршай, да таго сем гадоў быў у маскоўскім палоне. Калі б яго войскі пацярпелі паразу, Масква магла б захапіць усе землі Літоўскага княства. Перамога пад Воршай дала псіхалагічную ўпэўненасць: паказала, што маскоўскае войска можна перамагаць. Гэта, як мяркуе гісторык, мела рэзананс ва ўсёй Еўропе і выратавала землі ВКЛ ад маскоўскага панавання на доўгі час, хай і не назаўжды.

Hавiны
«Галоўная перамога ў нас наперадзе!» Святлана Ціханоўская павіншавала беларусаў з Днём вайсковай славы
2023.09.08 11:23

Любоў Лунёва belsat.eu

Стужка навінаў