Юрысты дапамагаюць беларусам у Візавым цэнтры ў Варшаве


Юрысты Цэнтру беларускай салідарнасці наведалі Візавы цэнтр у Варшаве з мэтай паглядзець на працу ўстановы і дапамагчы беларусам, якія атрымлівалі адмовы ў прыёме дакументаў. Праваабаронцы заяўляюць пра парушэнні правоў.

Юрысты Цэнтру беларускай салідарнасці.
Фота: Цэнтр беларускай салідарнасці / Telegram

Юрысты Цэнтру беларускай салідарнасці вырашылі зладзіць маніторынг працы Візавага цэнтру ў Варшаве і дапамагалі беларусам, якім адмовілі ў падачы заявы на «гуманітарную» візу. На ўваходзе ва ўстанову працаўнікі не пажадалі пускаць юрыстаў, але падставаў для гэтага не было. Ужо ў самым цэнтры прадстаўнікі Цэнтру салідарнасці сутыкнуліся з працаўніком, які не валодаў польскай мовай, а камунікаваў на ангельскай мове.

Пазней юрысты папрасілі ў працаўнікоў, якія адмовілі беларусу ў падачы дакументаў на «гуманітарную візу», пісьмовае абгрунтаванне. Але ў тыя ў адказ не пажадалі гэтага зрабіць, мала таго, выклікалі паліцыю. Праваахоўнікі, якія прыбылі на месца адзначылі, што юрысты маюць права на знаходжанне ў цэнтры і могуць абараняць правы грамадзянаў. Але дапамагчы юрыстам яны не змаглі, паколькі іх паўнамоцтвы абмежаваныя. Юрысты ў сваю чаргу звярнуліся ў МЗС Польшчы.

Цэнтр беларускай салідарнасці працягне займацца абаронай правоў беларусаў і запрашаю асобаў, якія сутыкнуліся з адмовай, паведаміць пра гэта на інфалінію @cbshelp.

Разбор
Нацыянальная віза ў Польшчы. Як падавацца, колькі каштуе і як доўга чакаць
2022.10.06 16:30

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў