У Польшчы прапанавалі прыраўнаць расейскі сімвал «Z» да свастыкі


Дэпутаты ад польскай партыі «Новая лявіца» прапанавалі забараніць публічнае выкарыстанне ў Польшчы расейскага сімвалу «Z», які стаў сімвалам вайны РФ ва Украіне.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Stringer / Белсат

Дэпутаты Мацей Копец і Марэк Рутка, прапаноўваючы сваю ініцыятыву, спаслаліся на досвед Нямеччыны. Там увялі крымінальную адказнасць за дэманстрацыю літары для падтрымання ўварвання РФ ва Украіну. Парушальнікам пагражае штраф ці турэмнае зняволенне да трох гадоў.

Палітыкі лічаць сімвал «Z» неасвастыкай і заклікаюць да рашучых дзеянняў, якія перашкодзілі б распаўсюду пуцінскай прапаганды ў Польшчы.

Галасаванне па гэтым пытанні пройдзе ў Сейме да канца тыдня.

Hавiны
Як за свастыку. У Чэхіі могуць увесці адказнасць за выкарыстанне сімвалу «Z»
2022.03.10 09:21

ПС belsat.eu

Стужка навінаў