ByPol: Лукашэнка вырашыў узмацніць ахову сваёй сям’і


У бліжэйшы час Аляксандр Лукашэнка мае намер падпісаць закон аб змяненні цэлага шэрагу нарматыўных актаў. Пра гэта паведамляе ByPol са спасылкай на інфармацыю ад удзельнікаў плану «Перамога».

Віктар, Мікалай, Дзмітрый і Аляксандр Лукашэнкі.
Фота: president.gov.by

У прыватнасці, плануецца зрабіць змены ў законе «Аб дзяржаўнай ахове», згодна з якімі дзяржаўную ахову трэба надаваць чальцам сям’і як дзейнага прэзідэнта, гэтак і таго, хто спыніў свае паўнамоцтвы. Адносна чальцоў сямʼі вядзецца пра бацькоў, сужэнца і дзяцей, у тым ліку паўналетніх, незалежна ад месцаў іхнага пражывання. Пакуль жа дзяржаўная ахова даецца толькі чальцам сямʼі дзейнага прэзідэнта, якія жывуць з ім або суправаджаюць яго.

«Такім чынам, дыктатар хоча забяспечыць дзяржаўную ахову для ўсяго свайго сямейства, незалежна ад супольнага пражывання з ім, у тым ліку, калі яму давядзецца вызваліць пасаду прэзідэнта, якая займаецца незаконна. Акрамя таго, статус ахоўнай асобы будзе распаўсюджаны і на так званага «старшыню Усебеларускага народнага сходу». Ад каго ж будуць ахоўваць названых персонаў? Адказ відавочны – ад беларускага народу, прычым за яго ж кошт», – заявілі ў ByPol.

На думку прадстаўнікоў арганізацыі, гэтыя новаўвядзенні сведчаць пра няўпэўненасць Лукашэнкі ў стабільнасці ўласнай будучыні і пра жаданне «змякчыць наступствы ад немінучага падзення».

Абноўлена
Рыхтавалі СБУ і ЦРУ. Лукашэнка пацвердзіў падрыў самалёту А-50 у Мачулішчах
2023.03.07 12:42

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў