Палітзняволенага філосафа Уладзіміра Мацкевіча могуць перавесці з калоніі на турэмны рэжым. Гэты пытанне разгледзіць суд Шклоўскага раёну 13 лютага.
Разглядаць справу будзе суддзя Аляксандр Тараканаў, старшыня суда Шклоўскага раёну.
Палітвязня Уладзіміра Мацкевіча, якога ўтрымліваюць у папраўчай калоніі № 17 у Шклове, ужо як месяц перавялі ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ) тэрмінам на тры месяцы.
Таксама апошнім часам ад Уладзіміра Мацкевіча зусім перасталі прыходзіць лісты. У сярэдзіне студзеня праваабаронцы паведамлялі, што адміністрацыя калоніі, дзе адбывае тэрмін пакарання філосаф, чыніць яму інфармацыйную і прававую блакаду і не пускаюць да яго адваката. Таксама сваякам не даюць ніякай інфармацыі – яны не могуць перадаць Уладзіміру Мацкевічу нават самых неабходных лекаў.
Філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч застаецца ў няволі ўжо больш за паўтара года. Яго затрымалі 4 жніўня 2021 года жніўні, доўгі час не праводзілі ніякіх следчых дзеянняў. У лютым 2022 года палітвязень трымаў галадоўку з патрабаваннем змяніць меру стрымання і завяршыць следчыя дзеянні. У чэрвені 2022 года Менскі абласны суд прызнаў яго вінаватым у злачынствах паводле трох крымінальных артыкулаў, у тым ліку ў абразе Лукашэнкі (арт. 368 КК) і «стварэнні экстрэмісцкага фармавання або ўдзеле ў ім» (арт. 361-1 КК). Уладзіміру Мацкевічу прысудзілі 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
12 кастрычніка стала вядома, што палітвязень быў этапаваны ў шклоўскую ПК-17. Яго сваякі вельмі турбуюцца за ягонае здароўе. Менавіта ў шклоўскай калоніі загінуў палітвязень Вітольд Ашурак.
Алена Рувіна belsat.eu