«Своечасова і моцна». ЗША выдзелілі Украіне найбуйнейшы пакет вайсковай дапамогі


Міністэрства абароны ЗША паведаміла, што Украіна атрымае новы пакет дапамогі на агульную суму $ 3,75 млрд.

ЗША ўпершыню перададуць ЗСУ 50 баявых машынаў пяхоты «Брэдлі» з супрацьтанкавымі ракетамі і снарадамі да іх гарматаў. Акрамя таго, у пакет дапамогі ўвойдуць 100 бронетранспарцёраў M113, 55 лёгкіх бронемашынаў MRAP, 138 усюдыходаў HMMWV, 18 самаходных гаўбіц, 36 гаўбіц калібру 105 мм. Таксама Украіна атрымае вялікую колькасць боепрыпасаў для гарматаў, мінамётаў і РСЗА HIMARS, супрацьтанкавыя, зенітныя і авіяцыйныя ракеты.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі назваў новы пакет ваеннай дапамогі «вельмі магутным» і падзякаваў Злучаным Штатам.

«Упершыню мы атрымаем браняваныя машыны «Брэдлі»– гэта менавіта тое, што трэба. Новыя гарматы і снарады, у прыватнасці, высокадакладныя новыя ракеты, новыя дроны. Гэта своечасова і моцна», – падкрэсліў ён.

Аналітыка
Танкі замест ATACMS? Якая зброя патрэбная Украіне – і чым дапамогуць ЗША
2022.12.23 17:44

Таксама стала вядома, што Нямеччына мае намер адправіць Украіне ў першым квартале 2023 зенітна-ракетны комплекс «Patriot» са сваіх запасаў і каля 40 бронетранспарцёраў «Marder».

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў