Кіраўнік ПЦУ ўпершыню правёў калядную літургію ў Кіева-Пячорскай лаўры


7 студзеня 2023 года ўпершыню за ўсю гісторыю ўкраінскай незалежнасці калядную літургію ва Успенскім саборам Кіева-Пячорскай лаўры правёў кіраўнік Праваслаўнай царквы Украіны Епіфаній.

Успенскі сабор Кіева-Пячорскай лаўры ў Кіеве, Украіна. 7 студзеня 2022 года.
Фота: Каміла Вайцэхоўская / Вот Так / Белсат

Раней Успенскім саборам карысталася толькі Украінская праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхату.

Набажэнства, якое ўзначаліў мітрапаліт Епіфаній ва Успенскім саборы Кіева-Пячорскай лаўры з нагоды Нараджэння Хрыстовага. Кіеў, Украіна. 7 студзеня 2022 года.
Фота: Каміла Вайцяхоўская / Вот Так / Белсат
Мітрапаліт Епіфаній вядзе службу ва Успенскім саборы Кіева-Пячорскай Лаўры з нагоды Нараджэння Хрыстова. Кіеў, Украіна. 7 студзеня 2022 года.
Фота: Каміла Вайцяхоўская / Вось Так / Белсат
Вернікі падчас службы ва Успенскім саборы Кіева-Пячорскай лаўры з нагоды Нараджэння Хрыстовага. Кіеў, Украіна. 7 студзеня 2022 года.
Фота: Каміла Вайцяхоўская / Вот Так / Белсат
Святар з кадзіла на богаслужэнні, якое ўзначаліў мітрапаліт Епіфаній ва Успенскім саборы Кіева-Пячорскай лаўры з нагоды Нараджэння Хрыстовага. Кіеў, Украіна. 7 студзеня 2022 года.
Фота: Каміла Вайцяхоўская / Вот Так / Белсат

Падчас літургіі мітрапаліт Епіфаній выказаўся наконт вайны з Расеяй.

«Мы не жадалі гэтай вайны. Як народ мы імкнуліся мірна жыць ва ўзаемаразуменні з усімі суседзямі, але вораг хітра і падступна парушыў мір і ўварваўся на нашу зямлю, праліваючы кроў, сеючы смерць, жадаючы знішчыць нашу дзяржаўнасць і ідэнтычнасць. Дʼябальскія злосць і зайздрасць заахвоцілі іх пачаць вайну, але ў ёй яны абавязкова пацярпяць паражэнне, бо праўда на нашым баку. А там, дзе праўда, там Бог», – кажа святар.

Вернікі падчас службы ва Успенскім саборы Кіева-Пячорскай лаўры з нагоды Нараджэння Хрыстовага. Кіеў, Украіна. 7 студзеня 2022 года.
Фота: Каміла Вайцяхоўская / Вот Так / Белсат
Вернікі падчас службы ва Успенскім саборы Кіева-Пячорскай лаўры з нагоды Нараджэння Хрыстовага. Кіеў, Украіна. 7 студзеня 2022 года.
Фота: Каміла Вайцяхоўская / Вот Так / Белсат
Украінская вайсковая хрысціцца на богаслужэнні, якое ўзначаліў мітрапаліт Эпіфаній ва Успенскім саборы Кіева-Пячорскай лаўры з нагоды Нараджэння Хрыстовага. Кіеў, Украіна. 7 студзеня 2022 года.
Фота: Каміла Вайцяхоўская / Вот Так / Белсат
Мітрапаліт Епіфаній вядзе службу ва Успенскім саборы Кіева-Пячорскай Лаўры з нагоды Нараджэння Хрыстова. Кіеў, Украіна. 7 студзеня 2022 года.
Фота: Каміла Вайцяхоўская / Вот Так / Белсат

Рэпартаж «Вот так» аб гістарычнай літургіі ў Кіева-Пячорскай лаўры можна прачытаць тут.

Нагадаем, у канцы 2022 года скончыўся тэрмін арэнды УПЦ МП двух найбуйнейшых цэркваў лаўры – Успенскай і Трапезнай. Працягнуць дамову з УПЦ запаведнік «Кіева-Пячорская лаўра» адмовіўся, а Успенскі сабор і Трапезную царкву вярнулі ў распараджэнне дзяржавы.

Аналітыка
Царква разладу. Чаму і навошта ўкраінскія ўлады ўзяліся за УПЦ
2023.01.07 07:00

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў