Пра злоўжыванні ў палку Каліноўскага і несумленных палітыкаў. На паліграфе – Бяспалаў


У новым выданні праграмы «Шчыра кажучы» дэтэктар хлусні пройдзе блогер, былы беларускі добраахвотнік Сяргей Бяспалаў.

– Гэта трэці раз, калі вы праходзіце тэставанне на паліграфе?

– Так.

– Першы раз быў, наколькі я ведаю, у СБУ.

– Ага…

– Другі раз?

– Другі раз тут, у Варшаве, гэта ўжо калі я прыходзіў да Паспалітага рушэння, таксама была праверка.

– І цяпер у нас.

– І цяпер у вас.

– Якія адрозненні? Ну, напрыклад, з СБУ? Наколькі ў нас камфортна?

– Ну, я ж казаў, што калі ты прыходзіш у СБУ, там на цябе надзяваюць шапку і ты проста не бачыш нават, куды ты ідзеш. І камфортнасць і тут, і там, паўсюль у прынцыпе, аднолькавая. Ну, неяк так.

– У вас ёсць розныя медыярэсурсы. Мусіць, адзін з самых вядомых – гэта Telegram-канал «Мая краіна Беларусь». Там вялікая колькасць падпісчыкаў. У вас былі калі-небудзь думкі прадаць яго?

– Былі.

– А думалі, за якія грошы вы б прадалі?

– Была прапанова – 200 тысяч долараў, але я адмовіўся.

– Ці прадалі б свой тэлеграм-канал за мільён долараў? Вы адказалі?

– Не.

– І наш паліграф вам не верыць.

Скрыншот з відэа: БЕЛСАТ NEWS / YouTube

– Вы верыце, што магчымае вызваленне Беларусі ад рэжыму Лукашэнкі ў найбліжэйшы год?

– Не.

– Ці верыце вы, што магчымае вызваленне Беларусі ад рэжыму Лукашэнкі тымі сіламі, якія ёсць цяпер?

– Не.

– Вы сапраўды гатовыя пайсці вызваляць Беларусь ад Лукашэнкі коштам уласнага жыцця?

– Так.

– Вам было калі-небудзь сорамна за тое, што вы беларус?

– Так.

– Вы сапраўды гатовыя пайсці вызваляць Беларусь ад Лукашэнкі коштам уласнага жыцця?

– Так. Калі такі момант надыдзе, бо цяпер такога моманту няма, і ісці вызваляць Беларусь – гэта самагубства.

Паліграф: хлусня.

– Вы пакінулі Украіну праз канфлікт у палку Каліноўскага?

– Так.

– І наш паліграф вам верыць. Што гэта за канфлікт?

– Там быў канфлікт моцны. І праз там нейкі тыдзень-два выйшаў батальён «Тэрор» са складу палка Каліноўскага. Тады сварыліся ўсе, і быў такі хаос.

Скрыншот з відэа: БЕЛСАТ NEWS / YouTube

– Чаму?

– Чаму? Ну, магчыма, у палку Каліноўскага няма сапраўдных афіцэраў. На жаль, усе людзі, якія ў кіраўніцтве палка, у іх няма афіцэрскага звання. І каб былі афіцэры, каб людзі былі з адукацыяй, яны б маглі б разруліць, мне здаецца, канфлікт. Гэтае кіраўніцтва выйшла ўсё з «Азову», і гэта былі маленькія групоўкі. То бок 10, 20, 30 асобамі яны могуць кіраваць. Калі полк разросся да 300 чалавек, то ім стала цяжка кіраваць. І людзі, вядома, розныя, людзі з рознымі поглядамі, з рознымі мэтамі. І гэта прывяло да таго, што пачаўся канфлікт.

– Які канфлікт? Праз грошы?

– Кіраўніцтва заўсёды хацела манапалізаваць увесь добраахвотніцкі рух.

– Вам трэба было выплочваць нейкія грошы?

– Ёсць дзесяціна ў палку такая, што кожны з заробкаў плаціць 10 адсоткаў. Тут больш, хутчэй, нейкі маральны бок. Што вось нездаровая атмасфера.

– Білі?

– Мяне не.

– Але кагосьці білі?

– Бывала.

– За што?

– За розныя рэчы.

Стужка навінаў